Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакумэнты «ДНР» і «ЛНР» ў Беларусі несапраўдныя — МУС


Дакумэнты «ДНР» і «ЛНР» ў Беларусі несапраўдныя. Такая інфармацыя разьмешчаная на сайце МУС.

У інфармацыі МУС гаворыцца, што Данецкая і Луганская рэспублікі зьяўляюцца «непрызнанымі тэрытарыяльнымі ўтварэньнямі», у сувязі з чым дакумэнты, выдадзеныя адпаведнымі органамі «ДНР» і «ЛНР», зьяўляюцца несапраўднымі на тэрыторыі Беларусі.

Разам з тым пераважная большасьць грамадзян, якія прад’яўляюць такія дакумэнты, падпадаюць пад дзеяньне ўказу ад 30 жніўня 2014 году № 420 «Аб знаходжаньні грамадзян Украіны ў Беларусі», у тым ліку вызваляюцца ад прадстаўленьня некаторых дакумэнтаў, неабходных для прыняцьця рашэньня аб выдачы дазволу на пражываньне ў Беларусі, зьвярнулі ўвагу ў МУС.

Такім чынам, пры ўезьдзе ў Беларусь з тэрыторыі Расеі грамадзян па праязных дакумэнтах «ДНР» і «ЛНР» органамі ўнутраных спраў на першапачатковым этапе праводзіцца працэдура ідэнтыфікацыі асобы, пасьля чаго ў індывідуальным парадку, у залежнасьці ад жыцьцёвай сытуацыі прымаецца рашэньне аб магчымасьці далейшага знаходжаньня ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG