Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек з «пашпартам ДНР» пройдзе ад мяжы да першага кантролю, і што? — разважае Паротнікаў


Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў

Уладзімер Пуцін 18 лютага падпісаў распараджэньне аб прызнаньні дакумэнтаў так званых «ДНР» і «ЛНР» сапраўднымі ў Расейскай Фэдэрацыі.

У беларускім Памежным камітэце Свабодзе пацьвердзілі, што між Масквой і Менскам няма памежнага кантролю, але не гатовыя былі адказаць, ці змогуць «грамадзяне ДНР» бесьперашкодна трапіць у Беларусь. Таксама даць камэнтар не змаглі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі — там вывучаюць сытуацыю.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей мае сустрэцца з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым 21–22 лютага, але анансавалася толькі, што Макей абмяркуе з Лаўровым «павышэньне эфэктыўнасьці ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах, штаб-кватэры якіх разьмешчаныя ў Маскве».

Што рабіць Беларусі з уладальнікамі «пашпартоў ДНР», якія могуць трапіць у Беларусь з Расеі? У камэнтары Свабодзе пра гэта разважае кіраўнік праекту Belarus Security Blog, палітоляг Андрэй Паротнікаў:

«Беларусь прызнае толькі ўкраінскія пашпарты — больш нічога рабіць і ня трэба. Проста гэтых людзей ня трэба пускаць у Беларусь з такімі дакумэнтамі. Хай у іх будуць нармальныя афіцыйныя дакумэнты, выдадзеныя кампэтэнтнымі органамі суседняй дзяржавы, тады пытаньняў ня будзе. А калі ў іх гэтыя „фількавы граматы“, хай катаюцца дзе хочуць, але ня тут».

Паротнікаў кажа, што ў Беларусі ёсьць унутраны міграцыйны кантроль, які ажыцьцяўляюць памежнікі і міліцыя: калі недзе спыняць чалавека з «пашпартам ДНР», то такога дакумэнта не прызнаюць, таксама як не прызнаюць за пашпарт украінскую ID-картку, якую беларускае заканадаўства ня лічыць дакумэнтам. На ўдакладненьне пра тое, ці чалавек з «пашпартам ДНР» пройдзе безь перашкодаў шлях ад мяжы да першай праверкі, Паротнікаў перапытвае: «І?»

«Зможа, а што далей? Канечне, пакуль няма непарыўнага пашпартнага кантролю, праблема існуе. Але вялікае пытаньне, каму гэты пашпартны кантроль створыць больш непрыемнасьцяў: нейкім умоўным „дээнэраўцам“ з „пашпартамі ДНР“ ці ўласным грамадзянам Беларусі, якія на памежных тэрыторыях залежаць ад „шэрага гандлю“ з Расеяй. Тут усё ня вельмі проста».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG