У Магілёве адбылася акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 — так званага «дэкрэту аб дармаедах».
Магілёўскія ўлады адмовілі апазыцыі ў правядзеньні 19 лютага «Маршу недармаедаў», таму мясцовыя актывісты заклікалі а 12-й гадзіне проста гуляць па пешаходнай Ленінскай вуліцы.
Але фактычна прагулка набыла форму мітынгу — людзі выказваюць абурэньня і выступаюць з прамовамі супраць дэкрэту. Сярод удзельнікаў акцыі як актывісты апазыцыі, так і звычайныя грамадзяне, якім прыйшлі так званыя «лісты шчасьця».
Удзел у акцыі таксама прымае старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька — ён заклікаў грамадзян працягваць пратэставаць і прыняць удзел у менскай акцыі супраць дэкрэту № 3, заплянаванай на 15 сакавіка.
Каля 13:00. пратэстоўцы накіраваліся да плошчы Зорак, дасягнуўшы якой удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца.