Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Такіх пратэстаў не было з 2000-х гадоў». У Гомлі тысячы недармаедаў выйшлі на вуліцу



Дэмакратычныя сілы Гомеля праводзяць у Гомелі акцыю супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах») нягледзячы на забарону гарадзкіх уладаў.


Акцыя праходзіць на плошчы Паўстаньня. Свабода вядзе наўпроставаю трансьляцыю гомельскай «Сустрэчы недармаедаў».

ФОТАРЭПАРТАЖ

_________________________________

Пра намер выйсьці сёньня на вуліцы супраць дэкрэту № 3 заявілі таксама актывісты ў Гародні і Магілёве.

Магілёўскія ўлады адмовілі апазыцыі ў правядзеньні 19 лютага «Маршу недармаедаў», таму мясцовыя актывісты заклікалі ў прызначаны час (12.00.) проста гуляць па вуліцы Ленінскай.

У Гародні апазыцыя плянуе выйсьці пратэставаць супраць прэзыдэнцкага дэкрэту на плошчу Савецкую а 14-й гадзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG