Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вершы


Карл Рохлінг, «Атака прускай пяхоты, 1745» (1913)
Карл Рохлінг, «Атака прускай пяхоты, 1745» (1913)

Маленькая гісторыя з жыцьця Ўінстана Чэрчыля. Першая сусьветная вайна. Адпраўлены у адстаўку з пасады Першага лорда адміралцейства, Чэрчыль просіцца на фронт. Хоць шарагоўцам. Ён ня можа адседжвацца дома, калі ідзе вайна. Яго пасылаюць у акопы, на перадавую: прызначаюць камандзірам батальёну, сабранага з непадрыхтаваных добраахвотнікаў, шатляндцаў. і ён піша дамоў, жонцы, ліст, просячы яе як мага хутчэй прыслаць яму томік вершаў Робэрта Бэрнса.

— Я буду падымаць баявы дух байцоў лірыкай паэта, — патлумачыў ён жонцы сваю просьбу. — Гэта будзе дзейнічаць мацней, чым самыя суровыя словы камандзіра!

Чытаючы вершы сучасных паэтаў, я чамусьці часта ўспамінаю гэтую гісторыю.

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG