Нягледзячы на забарону, расейскія лёгкаатлеты атрымаюць магчымасьць удзельнічаць у спаборніцтвах пад нэўтральным сьцягам. Індывідуальныя заяўкі яны змогуць падаць у пачатку лета.
Усерасейская фэдэрацыя лёгкаатлетычных асацыяцый была бестэрмінова дыскваліфікаваная ў лістападзе 2015 году за сыстэматычнае выкарыстаньне допінгу. З гэтай прычыны расейскім лёгкаатлетам забаранілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку і на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру летась.