Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і грамадзкасьцю 3 лютага 2017 года.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і грамадзкасьцю 3 лютага 2017 года.

«Пятай калёны тут няма», — Лукашэнка на «Вялікай размове з прэзыдэнтам». Анлайн

Аляксандар Лукашэнка зладзіў 3 лютага прэс-канфэрэнцыю «Вялікая размова з прэзыдэнтам», якая доўжылася з 10-й гадзіны да 17:21 і паставіла рэкорд па працягласьці такіх мерапрыемстваў.

Фонам прэс-канфэрэнцыі ў інфармацыйнай прасторы былі «нафтагазавыя войны» з Расеяй; значнае падзеньне эканомікі, заўважная інфляцыя рост дзяржаўнай запазычанасьці і абяцаньне заробкаў па 500 даляраў; затрыманьне вядомага бізнэсоўца Кныровіча; запушчаныя расейскімі сайтамі чуткі пра #Belxit — выхад Беларусі з расейскіх інтэграцыйных структур; спрэчкі вакол БелАЭС і заява міністра замежных спраў Літвы аб «рэштках беларускага сувэрэнітэту».

На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў грамадзкасьці і розных СМІ, у тым ліку незалежных. Сярод запрошаных быў і карэспандэнт Свабоды Валянцін Жданко.

Мінулы раз Лукашэнка ладзіў вялікую прэс-канфэрэнцыю 17 лістапада 2016 году. Яна цягнулася больш за 5 гадзін. Папярэдні рэкорд працягласьці прэс-канфэрэнцыяў Лукашэнкі — 7 гадзін і 7 хвілін (29 студзеня 2015 году).

16:13 3.2.2017

Пра 5-дзённы бязьвізавы рэжым

Можа, 5 дзён і мала. Мы хацелі паспрабаваць, і МЗС быў галоўным распрацоўшчыкам.

Пра тое, што можна паглядзець у Беларусі.

«У нас няма Крамля і Краснай плошчы, магілы Невядомага салдата. У нас гэта забралі. У нас ёсьць замкі і прырода... Рускі чалавек, які не пабываў у Брэсцкай крэпасьці, гэта ня рускі чалавек... У Нарачы ў мяне дзеравяшка ёсьць дом...»

«Памежную службу ня трэба было перадаваць ФСБ»

Лукашэнка сказаў, што ён і яго сыны былыя памежнікі, і «калі мяжа дрэнна ахоўваецца, гэта прыніжэньне для мяне самога».

Параўнаў ахову мяжы ў Расеі і Беларусі.

«Кітай — пыласмок. Гэта павінна быць пад кантролем. У нас ня тое што бервяно, палена не пранесяце празь мяжу. Вы вучыцеся ў нас, як ахоўваць дзяржаўную мяжу... Трэба было падумаць, каб памежную службу не перадаваць у ФСБ. Ня трэба было перадаваць ФСБ, яны з гэтым ня справяцца. Прэзыдэнцкай справай павінна было быць умацаваньне мяжы. Гэта павінна быць асобная служба, і кіраваць ёю павінны прафэсіяналы. Ня ведаю, што мае ад гэтага ФСБ, ад людзей, якія ходзяць па апошнім мэтры зямлі... Гэта мяне нават прыніжае».

16:29 3.2.2017

Пра перамовы з МВФ

«У нас разыходжаньняў няма ніякіх. Рана ці позна мы прыйдзем да стопрацэнтнай аплаты ЖКГ насельніцтвам. Я за тое, каб гэта было расьцягнута ў часе. Мы адпрацоўваем сыстэму кампэнсацыі і дапамогі тым, хто ня зможа плаціць стопрацэнтную аплату. Пакуль я ня ўбачу, што гэтая сыстэма працуе і чалавек не пацерпіць, я ня згодны ісьці на стопрацэнтную аплату адразу. Але рана ці позна гэта трэба рабіць. Праблем з МВФ амаль не засталося».

17:03 3.2.2017

Пра блогера Лапшына

«Яго даўно трэба было пераслаць туды, куды трэба. Аддайце яго па закону. Расейцы хочуць яго забраць — не, ізраільцяне — не. Азэрбайджан зьвярнуўся ў Інтэрпол. Мы згодна з рашэньнем Інтэрпола яго затрымалі і павінны перадаць Азэрбайджану. Няма ніякіх падстаў не перадаваць Азэрбайджану... Ізраіль і Азэрбайджан альбо дамовіліся, альбо дамовяцца пра лёс гэтага чалавека. У іх цеснае супрацоўніцтва. Калі Ізраіль захоча, ніводзін волас з галавы гэтага чалавека не ўпадзе. Ня трэба гэта раскручваць. Вялікая частка айсбэрга пад вадой».

Пра Мытны кодэкс

«Я не падпісаў Мытны кодэкс, бо шмат што не працуе. Чаго плот гарадзіць? Я даручыў адклікаць нашых спэцыялістаў з мытных органаў. Навошта такая арганізацыя?

Без рашэньня гэтых праблем я нават не даткнуся да гэтага кодэксу.

Калі нас хочуць бачыць у інтэграцыйных структурах, там не павінны ствараць дадатковых перашкодаў».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG