Сустрэча завершылася а 17:21 і паставіла рэкорд па працягласьці падобных мерапрыемстваў.
На прэс-канфэрэнцыю былі запрошаныя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ (хоць такім СМІ, як Tut.by, БелаПАН, «Наша Ніва» і Радыё Свабода, не далі задаць пытаньні).
Пра першае інтэрвію сына Мікалая
«Я стараюся вучыць яго таму, што і сам умею. Паабяцаў, што пабяжыць сёньня на лыжах, хоць хварэе. Што мне падабаецца — ён ня хоча быць прэзыдэнтам. У яго няма такой хваробы. Таты нам хапіла. Віктар — не, дзікасьць, і так далей. Не хварэюць на гэтую зорнасьць, ня любяць публічнасьці. Самы большы вораг у яго — гэта Эйсмант. Калі яго недзе сфатаграфуюць, ён жахліва рэагуе. А на гэта ён клюнуў зусім выпадкова. Пацанёнак гэты пазваніў. Бачу, жаўлакі ў яго пайшлі, пачырванеў. Ну, няхай прыедзе, кажу, з Уладзівастоку. Назаўтра ён сказаў, няхай прыедзе. Але ніякіх Эйсмант, я яго зваджу туды-сюды. Праз суткі пагадзіўся з Эйсмант. І вось што атрымалася... Душэўнае інтэрвію аказалася, кажуць. Можна было лепш зрабіць. У нас у Беларусі зрабілі матэрыял лепшы. Мы не адмыслова гэта стваралі... Зь ім вельмі цяжка размаўляць, апераджае свой час і разьвіцьцё. Яму можна загадаць, але гэта будзе не ад душы».
«Я абсалютна не стаміўся»
«У мяне туфлі „Марка“, шкарпэткі імпартныя, напэўна, гарнітур, гальштук, кашуля — не. Кашуля імпартная, прыслалі. Я хачу, каб мы больш рабілі свайго».
«Нават Ёсіф скажа, што я чалавек непітушчы. Не люблю пʼяніц. І курыльшчыкаў наагул не пераношу, гэта дэбілы...
Пра абед для журналістаў:
«Дазваляю некалькі бутэлек... Калі Сярэдзіч прыйшоў і ня выпʼе, гэта труба будзе».
8-я гадзіна прэс-канфэрэнцыі пайшла.
Аўдыторыя пляскае ў ладкі пасьля адказу на апошняе пытаньне.
«Вы заўважылі, што Ёсіф апладзіраваў, гэта ўсе зазьнята, трапіш ты пад крытыку».
Падсумоўвае:
«Я абсалютна не стаміўся. Вы — людзі, энэргетычныя монстры... Я абсалютна не стаміўся. Нармальная размова атрымалася. Адтаргненьня не было. Правялі добрую размову. Прыемнага вам апэтыту».
Прэс-сакратарка Натальля Эйсмант кажа пра сына Мікалая:
«Прабег зь вялікім адрывам. Віншую!»
Дзермант задае пытаньне «ў завяршэньне». Лукашэнка: «Ужо завяршаем?» 7 гадзін 16 хвілін… #agl3 https://t.co/kGB9nDzMse
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Надо бы мне вмешаться, коль я был виновником это застройки», — Лукашэнка #agl3 https://t.co/3AI1TXbVTy
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка кажа, Шорцу трэба разабрацца з сытуацыяй жанчыны, якая забралася на кран. З кім жыла, колькі ў яе мужыкоў… #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра мацярынства — спрэчка з Лукашэнкам
«Сёньня Лукашэнка кажа, што такой колькасьці льгот для дзяцей няма больш нідзе ў сьвеце, а былая міністарка працы і сацыяльнай дапамогі ахвотна з гэтым пагаджаецца. Вынікам іх сумеснай маўленчай творчасьці становіцца выснова ў стылі „нараджаюць, абы вісець на шыі ў дзяржавы“, а гэта несправядліва і ўвогуле, як кажуць, не па-людзку», — піша Наста Захарэвіч.
Рэкорд! РЭКОРД, ЯРАСЛАЎ! РЭ-КОРД!! 7 гадзін 8 хвілін — і працягваецца! #agl3 https://t.co/b44sRjPR4P
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра блогера Лапшына
«Яго даўно трэба было пераслаць туды, куды трэба. Аддайце яго па закону. Расейцы хочуць яго забраць — не, ізраільцяне — не. Азэрбайджан зьвярнуўся ў Інтэрпол. Мы згодна з рашэньнем Інтэрпола яго затрымалі і павінны перадаць Азэрбайджану. Няма ніякіх падстаў не перадаваць Азэрбайджану... Ізраіль і Азэрбайджан альбо дамовіліся, альбо дамовяцца пра лёс гэтага чалавека. У іх цеснае супрацоўніцтва. Калі Ізраіль захоча, ніводзін волас з галавы гэтага чалавека не ўпадзе. Ня трэба гэта раскручваць. Вялікая частка айсбэрга пад вадой».
Пра Мытны кодэкс
«Я не падпісаў Мытны кодэкс, бо шмат што не працуе. Чаго плот гарадзіць? Я даручыў адклікаць нашых спэцыялістаў з мытных органаў. Навошта такая арганізацыя?
Без рашэньня гэтых праблем я нават не даткнуся да гэтага кодэксу.
Калі нас хочуць бачыць у інтэграцыйных структурах, там не павінны ствараць дадатковых перашкодаў».
А сапраўды, мяжа ж не пазначаная, а на ёй зьяўляецца памежная зона… #agl3 https://t.co/NBFxEga1Ut
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Больш за тое, адклікаў адтуль спэцыялістаў #agl3 https://t.co/FiAisgWXde
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Сьпірт пад яе закупалі раней у Францыі, цяпер выкарыстоўваюць беларускі #agl3 https://t.co/dg9Nm5ombr
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Перайшлі да інтымнага #agl3 https://t.co/Hcy0kJi4Ua
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Кажа, што неўзабаве пад брэндам Лукашэнкі будзе выходзіць шакалад #agl3 https://t.co/aNA44COtDK
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Чырвоны гальштук гэта не закос пад Трампа, запэўнівае Лукашэнка. Цяпер пра шакаляд… #agl3 https://t.co/sc4ujPHulr
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Адказнасьць за вайну ляжыць на краіне, на тэрыторыі якой вядзецца вайна, кажа Лукашэнка. Затым кажа пра Парашэнку… #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра перамовы з МВФ
«У нас разыходжаньняў няма ніякіх. Рана ці позна мы прыйдзем да стопрацэнтнай аплаты ЖКГ насельніцтвам. Я за тое, каб гэта было расьцягнута ў часе. Мы адпрацоўваем сыстэму кампэнсацыі і дапамогі тым, хто ня зможа плаціць стопрацэнтную аплату. Пакуль я ня ўбачу, што гэтая сыстэма працуе і чалавек не пацерпіць, я ня згодны ісьці на стопрацэнтную аплату адразу. Але рана ці позна гэта трэба рабіць. Праблем з МВФ амаль не засталося».