Сабралася каля 300 чалавек
На сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам сабралася каля 300 чалавек, у тым ліку журналісты, дэпутаты, міністры, экспэрты, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, сьвятары розных канфэсій.
Сустрэча адбудзецца ў Рэспубліканскім выставачным цэнтры, што ля Палаца Незалежнасьці, будынак нядаўна быў рэстаўраваны і пераабсталяваны.
Пачатак заплянаваны на 10 гадзін.
За круглым сталом — месцы, адведзеныя для журналістаў.
@nasa_niva не парушайце традыцыю. Ніякіх #agl17 , толькі #agl3 )
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Журналісты занялі свае месцы і чакаюць пачатку прэс-канфэрэнцыі.
Прадстаўнікі грамадзкасьці, сьвятары, чыноўнікі.
RT @belamova: Самый ожидаемый вопрос на #agl3 про #Belxit https://t.co/4HlvsXOtN0
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка кажа, што пятай калёны на #agl3 няма. Гэта ён пра "Рэгнум"?))
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Перад #agl3 паказваюць ролік з пытаньнямі: навошта 6-ы дзень навучаньня, што з заробкамі і пэнсіямі, калі перастануць будаваць палацы
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Паказалі ролік з пытаньнямі беларусаў да Лукашэнкі. Шмат пытаньняў па эканоміцы. І ТАМ ЁСЬЦЬ ШМАТ ПЫТАНЬНЯЎ ПРА ПАДАТКІ І ДАРМАЕДЗТВА! #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
І там жа "давайте отменим закон о тунеядцах", пра Расею і "шматвэктарную палітыку" #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Пятай калёны тут няма»
«Без дыялёгу сёньня нікуды. Заўтра тым больш», — з гэтых слоў пачаў сустрэчу Аляксандар Лукашэнка.
Ён адзначыў, што на сустрэчы сабраліся ня толькі журналісты, але і прадстаўнікі грамадзкасьці. Лукашэнка заклікаў абмяркоўваць абсалютна ўсё і выказваць свае думкі. «Мы сабраліся не для піяру. А калі гэта і піяр, то ён павінен быць успрыняты нашым народам», — заявіў ён.
Паводле Лукашэнкі, на сустрэчу былі запрошаны ня ўсе: «Пятай калёны тут няма. Тут ёсьць людзі, што апазыцыйна думаюць, якія не галасавалі за прэзыдэнта, але яны любяць сваю краіну і зь імі я гатовы гутарыць».
Першае пытаньне на #agl3 пра падвышэньне заробкаў. Слухаем. Лукашэнка просіць пытаньняў на ўзроўні прэзыдэнта, не а… https://t.co/zikO2gv1IO
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Паглядзіце, што робіцца на Данбасе»
Лукашэнка адзначыў, што некаторыя скептычна ставяцца да ягоных слоў аб прыярытэце бясьпекі і міру ў краіне. «Тых, хто так кажа, я адпраўляю на Данбас. Няхай паглядзяць, што там робіцца», — заявіў ён.
Пра споабы падвышэньня заробкаў і пэнсіяў: толькі за кошт эфэктыўнай эканомікі! #agl3 https://t.co/IeXBUuRQs6
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Валер Карбалевіч
Дыялёг з самім сабою
Супярэчнасьць закладзеная ў самым пачатку. Лукашэнка кажа, што цяпер без дыялёгу нікуды, што тут прадстаўленае шырокае кола беларускай грамадзкасьці. Аднак у зале бачу ў асноўным чынавенства, работнікаў дзяржаўных структураў, прыдворных палітолягаў. Незалежнае грамадзтва прадстаўленае вельмі слаба. Апазыцыя не прадстаўленая ўвогуле, бо, паводле Лукашэнка, яна «пятая калёна». Тады з кім дыялёг? З самім сабой?
«Мы живём в рыночной экономике, нравиться нам это или нет… Мне не очень» #agl3 https://t.co/JLJ4SXZEUe
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка выказваецца супраць маладых эканамістаў Беларусі, хоць у прынцыпе, кажа, не эйджыст #agl3 https://t.co/8dA0DgZB3c
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«500 долларов — кровь из носу в этом году!» #agl3 https://t.co/CdRsyUBSwB
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017