Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і грамадзкасьцю 3 лютага 2017 года.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і грамадзкасьцю 3 лютага 2017 года.

«Пятай калёны тут няма», — Лукашэнка на «Вялікай размове з прэзыдэнтам». Анлайн

Аляксандар Лукашэнка зладзіў 3 лютага прэс-канфэрэнцыю «Вялікая размова з прэзыдэнтам», якая доўжылася з 10-й гадзіны да 17:21 і паставіла рэкорд па працягласьці такіх мерапрыемстваў.

Фонам прэс-канфэрэнцыі ў інфармацыйнай прасторы былі «нафтагазавыя войны» з Расеяй; значнае падзеньне эканомікі, заўважная інфляцыя рост дзяржаўнай запазычанасьці і абяцаньне заробкаў па 500 даляраў; затрыманьне вядомага бізнэсоўца Кныровіча; запушчаныя расейскімі сайтамі чуткі пра #Belxit — выхад Беларусі з расейскіх інтэграцыйных структур; спрэчкі вакол БелАЭС і заява міністра замежных спраў Літвы аб «рэштках беларускага сувэрэнітэту».

На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў грамадзкасьці і розных СМІ, у тым ліку незалежных. Сярод запрошаных быў і карэспандэнт Свабоды Валянцін Жданко.

Мінулы раз Лукашэнка ладзіў вялікую прэс-канфэрэнцыю 17 лістапада 2016 году. Яна цягнулася больш за 5 гадзін. Папярэдні рэкорд працягласьці прэс-канфэрэнцыяў Лукашэнкі — 7 гадзін і 7 хвілін (29 студзеня 2015 году).

17:10 3.2.2017

Пра мацярынства — спрэчка з Лукашэнкам

«Сёньня Лукашэнка кажа, што такой колькасьці льгот для дзяцей няма больш нідзе ў сьвеце, а былая міністарка працы і сацыяльнай дапамогі ахвотна з гэтым пагаджаецца. Вынікам іх сумеснай маўленчай творчасьці становіцца выснова ў стылі „нараджаюць, абы вісець на шыі ў дзяржавы“, а гэта несправядліва і ўвогуле, як кажуць, не па-людзку», — піша Наста Захарэвіч.

17:22 3.2.2017

Пра першае інтэрвію сына Мікалая

«Я стараюся вучыць яго таму, што і сам умею. Паабяцаў, што пабяжыць сёньня на лыжах, хоць хварэе. Што мне падабаецца — ён ня хоча быць прэзыдэнтам. У яго няма такой хваробы. Таты нам хапіла. Віктар — не, дзікасьць, і так далей. Не хварэюць на гэтую зорнасьць, ня любяць публічнасьці. Самы большы вораг у яго — гэта Эйсмант. Калі яго недзе сфатаграфуюць, ён жахліва рэагуе. А на гэта ён клюнуў зусім выпадкова. Пацанёнак гэты пазваніў. Бачу, жаўлакі ў яго пайшлі, пачырванеў. Ну, няхай прыедзе, кажу, з Уладзівастоку. Назаўтра ён сказаў, няхай прыедзе. Але ніякіх Эйсмант, я яго зваджу туды-сюды. Праз суткі пагадзіўся з Эйсмант. І вось што атрымалася... Душэўнае інтэрвію аказалася, кажуць. Можна было лепш зрабіць. У нас у Беларусі зрабілі матэрыял лепшы. Мы не адмыслова гэта стваралі... Зь ім вельмі цяжка размаўляць, апераджае свой час і разьвіцьцё. Яму можна загадаць, але гэта будзе не ад душы».

«Я абсалютна не стаміўся»

«У мяне туфлі „Марка“, шкарпэткі імпартныя, напэўна, гарнітур, гальштук, кашуля — не. Кашуля імпартная, прыслалі. Я хачу, каб мы больш рабілі свайго».

«Нават Ёсіф скажа, што я чалавек непітушчы. Не люблю пʼяніц. І курыльшчыкаў наагул не пераношу, гэта дэбілы...

Пра абед для журналістаў:

«Дазваляю некалькі бутэлек... Калі Сярэдзіч прыйшоў і ня выпʼе, гэта труба будзе».

8-я гадзіна прэс-канфэрэнцыі пайшла.

Аўдыторыя пляскае ў ладкі пасьля адказу на апошняе пытаньне.

«Вы заўважылі, што Ёсіф апладзіраваў, гэта ўсе зазьнята, трапіш ты пад крытыку».

Падсумоўвае:

«Я абсалютна не стаміўся. Вы — людзі, энэргетычныя монстры... Я абсалютна не стаміўся. Нармальная размова атрымалася. Адтаргненьня не было. Правялі добрую размову. Прыемнага вам апэтыту».

Прэс-сакратарка Натальля Эйсмант кажа пра сына Мікалая:

«Прабег зь вялікім адрывам. Віншую!»

17:26 3.2.2017

Сустрэча завершылася а 17:21 і паставіла рэкорд па працягласьці падобных мерапрыемстваў.

На прэс-канфэрэнцыю былі запрошаныя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ (хоць такім СМІ, як Tut.by, БелаПАН, «Наша Ніва» і Радыё Свабода, не далі задаць пытаньні).

XS
SM
MD
LG