Рэдакцыя Свабоды, калі зноў чуе на #agl3 «ЯРАСЛАЎ» https://t.co/htx3m0e52C
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Навошта вам гэтыя 10 самалётаў? Вы дайце нам 20 самалётаў!»
Лукашэнка прыгадаў пра жаданьне Расеі разьмясьціць авіябазу ў Беларусі.
«Каму патрэбныя гэтыя 10 самалётаў, якія Расея хацела пасадзіць у Бабруйску? Навошта вам гэтыя 10 самалётаў? Вы дайце нам 20 самалётаў. Няма, Шайгу хацеў базу. Што дае гэтая база? Што ў сучаснай вайне супраць NATO гэтыя самалёты? Самалёт — гэта 10 хвілін бою: ён узьляцеў, і яго няма. Вайна цяпер іншая. Гэта ў Сырыі можна лётаць, у ІД няма сыстэмы СПА. А ў нас нават у Беларусі: ты ўзьляцеў за 200 км, мы цябе бачым — і тваё жыцьцё ўжо палічана. І што такое аэрадром на пярэднім краі ваенных дзеяньняў? Ня дай бог вайна — дзьве ракеты на ўзьлётна-пасадачную паласу, і ніводзін самалёт не ўзьляціць... Навошта іх сюды? Я зрабіў выснову, што гэта не ваенная прапанова. А якая? Думайце самі», — сказаў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што маючыя адбыцца расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017» не пагражаюць краіне — расейскія войскі не зьбіраюцца акупаваць Беларусь.
«Як гэтыя (расейскія) войскі сюды ўвойдуць, так роўненька яны і выйдуць», — адзначыў ён.
О, на #agl3 пытаньне пра нацыянальную бясьпеку. Чакаем…
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Мы живём как живём без этой национальной идеи. Ну её нет — и выдумать её невозможно (…) Даже Россия не в состоянии… https://t.co/vNgKHGwfjj
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Сюжэт пра АЭС
Лукашэнка кажа, што атамная станцыя нам патрэбная, бо гэта — «высачайшыя» тэхналёгіі. Хто б яму растлумачыў, што АЭС — гэта тэхналёгія сярэдзіны ХХ стагодзьдзя. Гэта зусім не самая сучасная галіна эканомікі. Зноў пытаньне пра тое, што Лукашэнка жыве не ў сучаснай эпосе.
Пра тое, пад якія крэдыты будуюцца ў Драздах, Лукашэнка ня ведае #agl3 https://t.co/rdKVs4djx6
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Кіраўнік Рассельгаснагляду Данквэрт пра заяву Лукашэнкі: «Гэта націск на ўсе ведамства»
Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данквэрт расцэньвае заяву прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі як націск ня толькі на яго асабіста, але і на ўсё ведамства ў цэлым.
«Гэта сур’ёзны націск, прычым ня толькі на пазыцыю кіраўніка, але і на ўсю службу ў цэлым», — заявіў Данквэрт «Інтэрфаксу», камэнтуючы заяву Лукашэнкі пра тое, што супраць яго неабходна распачаць крымінальную справу «за нанясеньне ўрону дзяржаве».
Падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» 3 лютага Аляксандр Лукашэнка, камэнтуючы прэтэнзіі Масквы да беларускіх прадуктаў харчаваньня, сказаў, што супраць Данквэрта трэба распачаць крымінальную справу.
Пра крэдыты на катэджы ў Драздах. «Народная воля»: «Я вам зараз нават імя чыноўніка назаву…» Лукашэнка: «Не надо, не надо!» #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Выдумаць нацыянальную ідэю немагчыма»
Лукашэнка заявіў, што цяпер нацыянальнай ідэі ў беларусаў няма і ён ня лічыць, што яе трэба выдумляць.
«Я абсалютна перакананы — выдумаць нацыянальную ідэю немагчыма. Да гэтага павінна падвесьці само жыцьцё. Занадта мала мы пражылі як цалкам сувэрэнная і незалежная дзяржава. Нават Расея цяпер гэтага ня можа зрабіць».
«16-20 человек в шеренгу выстраиваются. И я им: „ну, пошли, поговорим“…» #agl3 https://t.co/zQOZhMP9wC
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Паротнікаў: вучэньні сапраўды не прывядуць да акупацыі Беларусі
Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў згодны з Лукашэнкам: «Любыя размовы пра магчымую акупацыю Беларусі падчас вучэньняў „Захад-2017“ — гэта правакацыя і блюзьнерства».
«Я цалкам згодны з пазыцыяй Лукашэнкі наконт таго, што гэтыя вучэньні не ўяўляюць небясьпекі для Беларусі. Сюды будуць перакінутыя 2 мотастралковыя брыгады, а гэта ня шмат. Яны будуць разьмеркаваныя па 10 палігонах, і калі яны паспрабуюць учыніць любую правакацыю, то гэта будзе апошняе, што яны зробяць у сваім жыцьці, і апошнія міжнародныя вучэньні, у якіх паўдзельнічае Расея».
Сярэдзіч з «Народнай волі» гэта моц! Лукашэнка пагадзіўся не спрачацца зь ім наконт наяўнасьці фэйкаў у НВ! (але працягнуў спрачацца…) #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«А дзе ты грошы ўзяў, спрашивают. У меня много хороших друзей, для которых 10-20 тысяч долларов — не деньги!» #agl3 https://t.co/qwcm8qeldY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
А гэта добра ці кепска? #agl3 https://t.co/ckPyEfpuAi
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Без майго ведама чыноўнікі льготных крэдытаў не бяруць
Галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч задаў пытаньне наконт 3-адсоткавых крэдытаў для суседзяў Лукашэнкі па Драздах.
«Я ня ведаю, ці мог банк выдаць такі крэдыт. Але думаю, ніводзін чыноўнік без майго ведама не пайшоў бы браць такі крэдыт, бо назаўтра Шуневіч ці Вакульчык павеў бы за вушы самі ведаеце куды», — заявіў ён.
Лукашэнка паабяцаў праверыць інфармацыю Сярэдзіча.
«Я ня памятаю, каб я такое рашэньне прыняў. Але я б мог прыняць такое рашэньне. Чыноўнікі не сабакі і ня сволачы. Ёсьць сапраўды адарваныя, адмарожаныя, прадзяржаўныя людзі, якія цану маюць ня меншую, чым той вясковец, якому мы давалі пад 1%», — заявіў ён.
А наогул, «русский язык это великое, это наше, надо к Марксу вернуться!» #agl3 https://t.co/Jv3gT6ZxLo
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
30? Як хутка час з 1994 году праляцеў :) #agl3 https://t.co/NpIH7DPTPB
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка мяркуе, хутка Эўропа прыйзе да сьмяротнага пакараньня о_0 #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017