Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і грамадзкасьцю 3 лютага 2017 года.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі і грамадзкасьцю 3 лютага 2017 года.

«Пятай калёны тут няма», — Лукашэнка на «Вялікай размове з прэзыдэнтам». Анлайн

Аляксандар Лукашэнка зладзіў 3 лютага прэс-канфэрэнцыю «Вялікая размова з прэзыдэнтам», якая доўжылася з 10-й гадзіны да 17:21 і паставіла рэкорд па працягласьці такіх мерапрыемстваў.

Фонам прэс-канфэрэнцыі ў інфармацыйнай прасторы былі «нафтагазавыя войны» з Расеяй; значнае падзеньне эканомікі, заўважная інфляцыя рост дзяржаўнай запазычанасьці і абяцаньне заробкаў па 500 даляраў; затрыманьне вядомага бізнэсоўца Кныровіча; запушчаныя расейскімі сайтамі чуткі пра #Belxit — выхад Беларусі з расейскіх інтэграцыйных структур; спрэчкі вакол БелАЭС і заява міністра замежных спраў Літвы аб «рэштках беларускага сувэрэнітэту».

На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў грамадзкасьці і розных СМІ, у тым ліку незалежных. Сярод запрошаных быў і карэспандэнт Свабоды Валянцін Жданко.

Мінулы раз Лукашэнка ладзіў вялікую прэс-канфэрэнцыю 17 лістапада 2016 году. Яна цягнулася больш за 5 гадзін. Папярэдні рэкорд працягласьці прэс-канфэрэнцыяў Лукашэнкі — 7 гадзін і 7 хвілін (29 студзеня 2015 году).

12:10 3.2.2017

Пра Майдан і годнасьць украінцаў

Лукашэнка заявіў пра ўкраінскую Рэвалюцыю годнасьці: «Ад Майдану і рэвалюцыі кепска не Януковічу і не Лукашэнку, а вам, гэта будзе ганьба для народу. Майдан — гэта кляймо на ўкраінскім народзе».

Палітоляг Аляксандар Фядута такім чынам пракмэнтаваў гэтае выказваньне Лукашэнкі: «Лукашэнка сказаў глупства. Майдан быў цяжкім выпрабаваньнем, крызісам, празь які ўкраінцы прайшлі, ня страціўшы ўласнай годнасьці».

12:18 3.2.2017

Лукашэнка назваў Шушкевіча шулерам

Лукашэнка выказаў думку, што цяперашняе абвастрэньне стасункаў з Расеяй зьвязанае з насьцярожанасьцю Масквы наконт таго, што Беларусь сыдзе на Захад. Праз гэта ў тым ліку пачалі ў Расеі крытыкаваць Уладзімера Макея.

Лукашэнка таксама заявіў, што не Беларусь была ініцыятаркай развалу СССР, а Расея. Ён прыгадаў: «Убег Шушкевіч (а я ўгаворваю не развальваць краіну), кажа: усе ўжо прынялі дэклярацыю аб незалежнасьці, трэба і нам. І прагаласавалі. А тады яшчэ ня ўсе прынялі, ён проста схлусіў... Шулер!»

12:20 3.2.2017

Шушкевіч: «Лукашэнка хлусіць. Гэта ягоная прафэсія»

Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч пра выказваньне Лукшэнкі ў свой адрас: «Я ўжо даўно прызвычаіўся да таго, што хлусіць — гэта прафэсія Лукашэнкі. А я тады казаў праўду, я сказаў у Вярхоўным Савеце, што ў расейскай Думе ўсе камітэты прагаласавалі за рашэньне пра незалежнасьць рэспублік, і ў нас усе падтрымалі. Што тычыцца Лукашэнкі — знайдзіце хоць адну пазыцыю, дзе ён ня брэша. Ён сам хлусіць увесь час».

12:28 3.2.2017

«Я напісаў Пуціну ад рукі некалькі радкоў»

Лукашэнка падрабязна распавёў пра ход нафтагазавых перамоваў з Масквой.

«Дамовіцца пакуль не змаглі. Пачалася нейкая каніцель, цяганіна. Як гэта разумець? Ну як зьдзек. Мы можам больш страціць. Я напісаў Пуціну ад рукі некалькі радкоў: ня трэба нам ісьці гэтым шляхам. Што такое 500 мільёнаў? Гэта нішто. Гэта прывядзе да эскаляцыі ў многіх напрамках. Здаецца, так і атрымліваецца. Ужо да межаў дайшлі».

12:33 3.2.2017

Лукашэнка загадаў арыштаваць кіраўніка Рассельгаснагляду

Лукашэнка выказаўся наконт прэтэнзій Масквы да беларускіх прадуктаў.

«Ведаеце, рознага кшталту Данквэрты... Нам трэба вывучыць гэтае пытаньне, Ігар Анатолевіч (Шуневіч) і распачаць крымінальную справу, як некалі па Керымаву і Баўмгэртнэру. За нанясеньне ўрону дзяржаве. Распачаць крымінальную справу, і мы яго дастанем. Калі ён пабудзе ў СІЗА, ён будзе даваць сабе справаздачу, што ён робіць».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG