«Шо ж вы творите, зачем ломаете детей?» — Лукашэнка зьвярнуўся да дэпутатаў, каб разабраліся з рэлігіяй у школьнай адукацыі! #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Дзецям у школе цяжка бывае... #agl3 https://t.co/h9InyZ5Ykl
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
ЗУСІМ-ЗУСІМ дзецям цяжка ў школе, таму ўводзяць шосты дзень навучаньня #agl3 https://t.co/agUITwj8Oq
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лябедзька: «Хай называе хоць пятай, хоць дваццатай калёнай»
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька не запрошаны на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, але ён ня лічыць сябе пятай калёнай: «Не мая місія здагадвацца, каго Лукашэнка лічыць пятай калёнай. Пакуль у краіне няма свабодных выбараў і палітычнай канкурэнцыі, хай называе нас хоць пятай, хоць дваццатай калёнай. Прыйдзе час, калі людзі самі будуць выказваць нам давер альбо не выказваць».
Не хапае ў школах практычнай адукацыі. Лукашэнка калі вучыўся, дык ведаў, чаму ў лямпачцы сьвятло ёсьць #agl3 https://t.co/JqGC6ev6QY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Адукацыя, карацей, кепская о_0 #agl3 https://t.co/w0wmsj6n5G
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Сын распавядае Лукашэнку пра падручнікі, у якіх нешта там пра каталіцызм, праваслаўе, іслам… Лукашэнка супраць прад… https://t.co/plvYT1lwA8
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Советская Белоруссия» спытала пра «дармаедаў». Лукашэнка такога чакаў ад іншых выданьняў :) #agl3 https://t.co/vlmzWkDsqY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Я супраць таго, каб у школе была рэлігія»
Лукашэнка выказаўся супраць таго, каб перагружаць дзяцей у школе. Ён прывёў у прыклад школьную праграму, зь якой сутыкаецца ягоны малодшы сын Мікалай:
«Гляджу нядаўна, чытае, як малітву. Ці то Біблію, ці то Тору, ці то Каран. Гляджу: літаратура. Што гэта? Адкуль зьявілася? Пацанёнку 12 гадоў — што вы ў гэтай кніжцы напісалі?»
«Я супраць таго, каб у школе была рэлігія. У нас сьвецкая адукацыя», — падкрэсьліў прэзыдэнт.
«А колькі ў нас у школе таго, што ня трэба? У нас школа перагрузіла дзяцей настолькі, што ім дыхаць немагчыма.... І ведаеце — дэбілы. Мы да 17-18 гадоў дзяцей заганяем так, што яны пачынаюць пакутаваць на дэбілізм... Я сам гэта прайшоў!», — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка заяўляе, што дэкрэтам пра «дармаедаў» незадаволеныя толькі тысяча чалавек ці каля таго #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Віталь Цыганкоў
Уступнае слова доўжылася гадзіну
Калі фактычна толькі ўступнае слова Лукашэнкі расьцягнулася на гадзіну — можна ўявіць, колькі будзе ўся «размова». Паказальна, аднак, што пакуль кіраўнік дзяржавы амаль нічога не казаў пра замежную палітыку і дачыненьні з Расеяй.
Пакуль у ЗША разьбіраюцца з сыстэмай аховы здароўя, якая ня ўсіх пакрывае, прымаюць і скасоўваюць Obamacare, у Бела… https://t.co/ggeafSTji8
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Мелася на ўвазе, напэўна, ня ў ведамстве, а ў… Ну, ня ведаем, але, падобна, нешта іншае мелася на ўвазе. #agl3 https://t.co/3rvJcAymsq
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Навучыце дзяцей працаваць сякерай, а не кампутарам
Навучыце дзяцей жыць, кажа Лукашэнка. Гэта значыць, навучыце дзяцей карыстацца малатком, сякерай і інш. Пра кампутар гаворка не ідзе. То бок, кіраўнік дзяржавы жыве ў іншай эпосе. Гэта адлюстраваньне патрыярхальнай, даіндустрыяльнай эпохі. Лукашэнка і сьвет жывуць у розных гістарычных пэрыядах, што адбіваецца на ўсёй дзяржаўнай палітыцы.
Дэкрэт пра дармаедаў — спачатку трэба паглядзець, як працуе. Ён ня каб бюджэт папоўніць! #agl3 https://t.co/3gJxsmgEc1
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Мы живём в рыночной экономике, нравиться нам это или нет… Мне не очень» #agl3 https://t.co/0F4Fpyl9j9
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пытаньне Лукашэнку задаў эканаміст Яраслаў Раманчук. Лукашэнка гібрыдна ўдзячны #agl3 https://t.co/cHQ8Ve8FsY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Іосуб: «Адкуль 500 даляраў, калі няма росту ВУП?»
Эканаміст Вадзім Іосуб камэнтуе Свабодзе тэзісы Аляксандра Лукашэнкі пра сярэдні заробак 500 даляраў:
«Колькі б кіраўнік краіны не казаў пра заробак 500 даляраў любой цаной, важным момантам застаецца менавіта тое, якой цаной гэта будзе дасягнута. З ростам прыбыткаў мы сутыкаліся і раней, але праз эмісію, праз друкаваньне грошай, а не праз рост вытворчасьці. Такі шлях непазьбежна прыводзіў да інфляцыі, дэвальвацыі. Да канца году росту вытворчасьці ў параўнаньні зь сёньняшнімі паказчыкамі не прагназуецца».
Асноўная рэзыдэнцыя Лукашэнкі — не Палац незалежнасьці, ён для прыёмаў замежнікаў #agl3 https://t.co/cBvM62sdYy
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Мелася на ўвазе, напэўна, ня ў ведамстве, а ў… Ну, ня ведаем, але, падобна, нешта іншае мелася на ўвазе. #agl3 https://t.co/Tg4IVuQO4x
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017