Людзі пытаюцца пра пэнсіі і заробкі
У відэароліку, падрыхтаваным прэсавай службай Аляксандра Лукашэнкі, людзі з розных гарадоў у яго пытаюцца:
«Калi падвысяць пэнcii i заробкi? Калi спыняць будоўлю палацаў i пачнуць будаваць шпiталi? Калi адменяць дэкрэт пра дармаедзтва? Як падняць эканомiку, як выйсьцi з усяго гэтага?».
Чаму 500 даляраў?
500 даляраў сярэдні заробак — гэта тое, што дзяржава павінна дапамагчы чалавеку, каб ён мог больш-менш жыць. 1000, 2000 даляраў не забаронена. Мы жывём у рынкавай эканоміцы, падабаецца яна каму ці не. Мне — не.
Лукашэнка кажа, тых, хто набудаваў багатых дамоў у 90-я, чапаць ня будуць. Але калі вядома, што незакона збудавалі… https://t.co/bOCWCUN4Dh
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка кажа, будаваць будзем толькі тое, што трэба, што дасьць вынік #agl3 https://t.co/HFLnXgrza4
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Як разьбіраліся з ільготамі, некаторыя зь якіх засталіся з савецкага часу. Цяпер новыя льготы… #agl3 https://t.co/12sQEEoaac
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
А тое шматдзетныя сем’і, кажа Лукашэнка, толькі на дзяржаву і спадзяюцца. А трэба ня толькі ім дапамагаць #agl3 https://t.co/hUqLdw9MFT
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Пазычаць можна, але ўжо нельга»
«Зарплаты і пэнсіі будуць павышаныя, калі ў рэальным сэктары эканомікі вырабім больш і якасна, і прадамо па больш высокай цане. Ёсьць іншы шлях, можна ў кагосьці пазычыць, адабраць, але гэта ня наш шлях. У нас і так запазычанасьць значная, а грошы трэба вяртаць. Таму зарплаты і пэнсіі могуць быць павышаныя толькі пры эфэктыўнай рабоце эканомікі», — кажа Лукашэнка.
Ён адзначыў, што гэтыя словы не супярэчаць заявам аб неабходнасьці дасягнуць узроўню сярэдніх заробкаў 500 даляраў.
«500 даляраў — кроў з носу сёлета»
«500 даляраў, як я думаю — гэта тое, што дзяржава павінна дапамагчы зарабіць чалавеку, каб ён хоць трохі мог жыць у той сыстэме, якую мы з вамі стварылі. Падкрэсьліваю: 500 даляраў — кроў з носу сёлета», — заявіў ён.
Лукашэнка адзначае, што многія скептычна ставяцца да яго слоў пра 500-даляравую зарплату.
«Кажуць — ну вось, зноў 500 даляраў... І ва ўрадзе так кажуць.... Ніводзін з партфэлем не застанецца! Я не хачу ніякіх эканамічных тэорый тут прамаўляць. Я толькі задам адно пытаньне: чаму ў Беларусі многія могуць катацца на шыкоўных лімузынах, па паўгода адпачываць на курортах, утрымліваць самі ведаеце каго, а іншыя перабіваюцца з хлеба на ваду? Вось вам і сацыяльная справядлівасьць».
Паводле яго, гэтыя «амаль алігархі беларускія» толькі таму так жывуць, што «на нас працуюць людзі». «Дык давайце дамо гэтым людзям хоць бы 500 даляраў», — кажа ён.
Сам сабе супярэчыць
Зноў бясконцыя супярэчнасьці. З аднаго боку, рост заробкаў толькі пры ўмове росту прадукцыйнасьці працы. А з другога боку, 500 даляраў «кроў з носу». З аднаго боку, «я за рынкавую эканоміку, бо 2/3 насельніцтва — за рынак». А з другога боку, крытыка багатых, заклік падзяліцца. Што супярэчыць прынцыпам рынкавай эканомікі.
Мелася на ўвазе, верагодна, ня звальваць усе праблемы прадпрымальнікаў на ўладу. А атрымалася… #agl3 https://t.co/V7nL3CSyOS
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра лядовыя палацы
«Размовы пра тое, што прэзыдэнт занадта шмат пабудаваў лядовых палацаў — яны нікчэмныя. Гэта не за кошт заробкаў і пэнсій», — падкрэсьліў Лукашэнка.
Адказваючы на пытаньне, калі перастануць будаваць палацы ў краіне, Лукашэнка адказаў, што ён хоча ўбачыць аддачу ад укладзеных рэсурсаў. Паводле яго, што тычыцца лядовых арэнаў, то ён хацеў бы, каб беларусы паўтарылі шлях фінаў: яны за савецкімі часамі прайгравалі ўсім, а цяпер зьяўляюцца аднымі зь лідэраў сусьветнага хакею.
"Это наши соседи, они от Господа" #agl3 https://t.co/HCo9NvHjQg
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
А вы ўсё пра надвор’е разважалі :) #agl3 https://t.co/LX8HPCiS5X
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Получилась прекрасная дорога, дорога будущего!» #agl3 https://t.co/SRzfHFFYhg
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра прыватны бізнэс
«Усе крытыкуюць — маўляў, немагчыма працаваць прыватнікам. Задушылі, задушылі, ходзяць, правяраюць. А дзе не правяраюць?.. Ня ведаю... можа, лішні раз прыходзяць? Можа, занадта часта мы бываем у прадпрымальнікаў? Я ня ведаю. Можа, і так», — разважае Лукашэнка.
Паводле яго, калі гэта сапраўды так, то кантрольныя нарматывы можна зьнізіць, адначасова павялічыўшы адказнасьць бізнэс-кіраўнікоў.
«Сёньня раптам усе 10 мільёнаў гатовыя быць бізнэсоўцамі. І калі ў іх нешта не атрымалася — дзяржава вінаватая, Лукашэнка. Родныя мае, вызначцеся — ці здольныя вы быць бізнэсоўцамі?»
Ягор Леанідавіч, у нас да вас пытаньнечка о_0 З-за гэтага вось дзіцячыя садкі разгрузіліся 0_о #agl3 https://t.co/ZXYSvVbhJX
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пытаньні пра шосты дзень навучаньня ў школе Лукашэнка не разумее. Што ня так? #agl3 https://t.co/OstoLNQ4uo
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Нам ні Ўкраіна, ні Расея, ні Польшча не чужыя»
Лукашэнка падкрэсьліў, што ў Беларусі няма выбару, акрамя як праводзіць шматвэктарную замежную палітыку.
«Ляцелі на адным крыле. Куды прыляцелі — усё бачыце... Мы павінны сябраваць з усімі нашымі суседзямі. Нам ні Ўкраіна, ні Расея, ні Польшча не чужыя. Гэта нашы суседзі — яны ад Госпада», — падкрэсьліў ён.
«Вось крытыкуюць: чаго прэзыдэнт паехаў у Эгіпет і Самалі? Лабіраваць сваю прадукцыю паехаў. І ніводная яшчэ паездка прэзыдэнта стратнай не была!» — заявіў Лукашэнка.