Па дыялёгу з МВФ засталося дзьве праблемы: ЖКГ і дзяржаўная маёмасьць #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Перад тым , як даць дзяржаўную прэмію навукоўцу, Лукашэнка будзе глядзець, што ён вынайшоў! #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра навуковыя праекты. Спадзяемся, пасьпяхова засвойваем… #agl3 https://t.co/gz4kgtmoy9
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра 5-дзённы бязьвізавы рэжым
Можа, 5 дзён і мала. Мы хацелі паспрабаваць, і МЗС быў галоўным распрацоўшчыкам.
Пра тое, што можна паглядзець у Беларусі.
«У нас няма Крамля і Краснай плошчы, магілы Невядомага салдата. У нас гэта забралі. У нас ёсьць замкі і прырода... Рускі чалавек, які не пабываў у Брэсцкай крэпасьці, гэта ня рускі чалавек... У Нарачы ў мяне дзеравяшка ёсьць дом...»
«Памежную службу ня трэба было перадаваць ФСБ»
Лукашэнка сказаў, што ён і яго сыны былыя памежнікі, і «калі мяжа дрэнна ахоўваецца, гэта прыніжэньне для мяне самога».
Параўнаў ахову мяжы ў Расеі і Беларусі.
«Кітай — пыласмок. Гэта павінна быць пад кантролем. У нас ня тое што бервяно, палена не пранесяце празь мяжу. Вы вучыцеся ў нас, як ахоўваць дзяржаўную мяжу... Трэба было падумаць, каб памежную службу не перадаваць у ФСБ. Ня трэба было перадаваць ФСБ, яны з гэтым ня справяцца. Прэзыдэнцкай справай павінна было быць умацаваньне мяжы. Гэта павінна быць асобная служба, і кіраваць ёю павінны прафэсіяналы. Ня ведаю, што мае ад гэтага ФСБ, ад людзей, якія ходзяць па апошнім мэтры зямлі... Гэта мяне нават прыніжае».
А вось і ня будзе перапынкаў у #agl3! https://t.co/z6y2avrnmH
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка прапануе перапынак на 10 хвілін #agl3 https://t.co/400fDMwJMo
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
І пра спорт.@FCBATE падтрымліваць ужо ня трэба, а вось біятлён… #agl3 https://t.co/WafeQmgzcZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Ужо 6 гадзін ідзе #agl3. У мікрафонах сядаюць батарэйкі. Рэкорд — 7:07 у 2015-м. Вашы стаўкі: будзе новы рэкорд? https://t.co/e1x1jxZIFO
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
У Беларусі вялікія шанцы зноў атрымаць чэмпіянат сьвету па хакеі, кажа Лукашэнка, мо разам з Латвіяй #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка навучае ФСБ, як ахоўваць дзяржаўную мяжу. Кажа браць прыклад зь Беларусі #agl3 https://t.co/ytdGl5uyZ5
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра 5-дзённы бязьвізавы рэжым. Аказваецца, во як можна! #agl3 https://t.co/duVSbXieP1
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Мы ўжо думалі, зараз будзе… #agl3 https://t.co/NrISkTw0nX
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра тое, чым Беларусь прывабіць замежных турыстаў #agl3 https://t.co/dnivUVZrGc
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка спадзяецца знайсьці сьляды зьніклых
Лукашэнка закрануў тэму зьніклых беларусаў. Паводле ягоных слоў, ён быў бы самым шчасьлівым чалавекам, калі б яму паказалі, дзе можна знайсьці сьляды гэтых людзей.
«Я ўсё ж такі спадзяюся, што дзесьці іх сьляды ёсьць», — падкрэсьліў Лукашэнка.
Асобна ён успомніў пра выкраданьне журналіста Завадскага.
«Як суд прызнаў, яго (Завадзкага. — РС) забілі, назвалі канкрэтных людзей і пасадзілі. Уся гэтая каніцель разгортваецца. А ў мяне ў службе бясьпекі служыў хлопец — вельмі прыстойны чалавек, Саша. Ён вельмі добра знаў таго, каго пасадзілі. А ў яго ў машыне знайшлі і рыдлёўку, параўналі кроў... Асудзілі пажыцьцёва. Я кажу — едзь у калёнію, знайдзі гэтага чалавека. Папрасі яго — калі ён гэта зрабіў, хай прызнаецца, я яго цалкам амністую, вызвалю ад пакараньня, нават калі ён зьдзейсьніў гэтае злачынства. Але ён павінен паказаць труп. Ён адмовіўся і да гэтага часу сядзіць», — заявіў ён.
Цікавая рэакцыя на Раманчука і Анісім
А можа вы і маеце рацыю, а можа так і трэба? :-) Яраслава памінаў ледзь не праз слова. Новыя ролі. Што вынікае з гэтых рэвэрансаў? Магчыма, і нічога. Проста праца з грамадзкай думкай. Дарэчы, даўно не гаварыў да гэтага пра «пятую калёну». Раманчук і Анісім, відаць, нейкая чацьвёртая ці нейкая іншая, але свая.
Што там з цэнамі на кватэры ў Менску, ужо скокнулі? :) #agl3 https://t.co/skd038ov8o
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Один оппозиционер обещал создать миллион рабочих мест. Но ЯРОСЛАВ ему не посчитал (…) Это будет стоить триллион долларов!» #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Ого! Пра зьніклых палітыкаў. Было такое? Кажа, журналісты былі… #agl3 https://t.co/9bto8jsJQS
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Насамрэч, цяпер ЯРАСЛАЎ тлумачыць, што не зусім згодны :) #agl3 https://t.co/VoNZj9nJpV
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017