«НУ ЧТО, ЯРОСЛАВ, ГДЕ ОН?» #agl3 https://t.co/SG2imwSI41
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Я ня маю права адмяніць сьмяротнае пакараньне»
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім пацікавіліся, ці гатовы Лукашэнка падтрымаць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
Лукашэнка заявіў, што ён не крыважэрны, але зрабіць гэтага ня можа, бо людзі падтрымалі сьмяротнае пакараньне на рэфэрэндуме.
«Я ня маю права адмяніць сьмяротнае пакараньне або ўвесьці мараторый. У нас прайшоў рэфэрэндум», — падкрэсьліў ён.
«Тыя, хто гэта ўвялі, яны цяпер гатовыя адмяніць мараторый, але ня ведаюць, як гэта зрабіць», — заявіў ён.
Пра заробкі і падаткі ў IT #agl3 https://t.co/joTcxBs8uS
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Хто ў Палаце гаспадар?
Кажучы пра Марзалюка, Лукашэнка прызнаў, што менавіта ён (прэзыдэнт) вызначаў, каго прызначаць старшынямі камісій у Палаце прадстаўнікоў. Цікавае прызнаньне. А мы думалі наіўна, што Палата прадстаўнікоў — самастойны і незалежны орган.
Пра мараторый на сьмяротнае пакараньне: калі народ прагаласуе, ён падпіша, але сам увесьці ня можа #agl3 .… https://t.co/X5PLecKdan
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Я супраць таго, каб фарсілі беларускай мовай»
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім спытала Лукашэнку наконт пэрспэктыў стварэньне нацыянальнага ўнівэрсытэта з беларускай мовай навучаньня.
«Я не магу сказаць не. І не магу сказаць так. Калі гэта будзе нармальна ўспрынята, калі будуць жадаючыя атрымліваць адукацыю на беларускай мове...Я б вас яшчэ рэктарам зрабіў. Але галоўная, каб гэта было запатрабавана. Трэба прапрацаваць гэтае пытаньне. Гэта нават было б ня кепска. Але я супраць таго, каб фарсілі беларускай мовай: вось я размаўляю па-беларуску, таму я больш беларус. Але я заклінаю вас, не адмаўляйцеся ад расейскай мовы», — заявіў ён.
Лукашэнка мяркуе, хутка Эўропа прыйзе да сьмяротнага пакараньня о_0 #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
30? Як хутка час з 1994 году праляцеў :) #agl3 https://t.co/NpIH7DPTPB
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
А наогул, «русский язык это великое, это наше, надо к Марксу вернуться!» #agl3 https://t.co/Jv3gT6ZxLo
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Без майго ведама чыноўнікі льготных крэдытаў не бяруць
Галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч задаў пытаньне наконт 3-адсоткавых крэдытаў для суседзяў Лукашэнкі па Драздах.
«Я ня ведаю, ці мог банк выдаць такі крэдыт. Але думаю, ніводзін чыноўнік без майго ведама не пайшоў бы браць такі крэдыт, бо назаўтра Шуневіч ці Вакульчык павеў бы за вушы самі ведаеце куды», — заявіў ён.
Лукашэнка паабяцаў праверыць інфармацыю Сярэдзіча.
«Я ня памятаю, каб я такое рашэньне прыняў. Але я б мог прыняць такое рашэньне. Чыноўнікі не сабакі і ня сволачы. Ёсьць сапраўды адарваныя, адмарожаныя, прадзяржаўныя людзі, якія цану маюць ня меншую, чым той вясковец, якому мы давалі пад 1%», — заявіў ён.
А гэта добра ці кепска? #agl3 https://t.co/ckPyEfpuAi
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«А дзе ты грошы ўзяў, спрашивают. У меня много хороших друзей, для которых 10-20 тысяч долларов — не деньги!» #agl3 https://t.co/qwcm8qeldY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Сярэдзіч з «Народнай волі» гэта моц! Лукашэнка пагадзіўся не спрачацца зь ім наконт наяўнасьці фэйкаў у НВ! (але працягнуў спрачацца…) #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Паротнікаў: вучэньні сапраўды не прывядуць да акупацыі Беларусі
Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў згодны з Лукашэнкам: «Любыя размовы пра магчымую акупацыю Беларусі падчас вучэньняў „Захад-2017“ — гэта правакацыя і блюзьнерства».
«Я цалкам згодны з пазыцыяй Лукашэнкі наконт таго, што гэтыя вучэньні не ўяўляюць небясьпекі для Беларусі. Сюды будуць перакінутыя 2 мотастралковыя брыгады, а гэта ня шмат. Яны будуць разьмеркаваныя па 10 палігонах, і калі яны паспрабуюць учыніць любую правакацыю, то гэта будзе апошняе, што яны зробяць у сваім жыцьці, і апошнія міжнародныя вучэньні, у якіх паўдзельнічае Расея».
«16-20 человек в шеренгу выстраиваются. И я им: „ну, пошли, поговорим“…» #agl3 https://t.co/zQOZhMP9wC
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Выдумаць нацыянальную ідэю немагчыма»
Лукашэнка заявіў, што цяпер нацыянальнай ідэі ў беларусаў няма і ён ня лічыць, што яе трэба выдумляць.
«Я абсалютна перакананы — выдумаць нацыянальную ідэю немагчыма. Да гэтага павінна падвесьці само жыцьцё. Занадта мала мы пражылі як цалкам сувэрэнная і незалежная дзяржава. Нават Расея цяпер гэтага ня можа зрабіць».
Пра крэдыты на катэджы ў Драздах. «Народная воля»: «Я вам зараз нават імя чыноўніка назаву…» Лукашэнка: «Не надо, не надо!» #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017