І яшчэ пра Пуціна і перамовы зь ім #agl3 https://t.co/fwKjDNBJMb
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка назваў Шушкевіча шулерам
Лукашэнка выказаў думку, што цяперашняе абвастрэньне стасункаў з Расеяй зьвязанае з насьцярожанасьцю Масквы наконт таго, што Беларусь сыдзе на Захад. Праз гэта ў тым ліку пачалі ў Расеі крытыкаваць Уладзімера Макея.
Лукашэнка таксама заявіў, што не Беларусь была ініцыятаркай развалу СССР, а Расея. Ён прыгадаў: «Убег Шушкевіч (а я ўгаворваю не развальваць краіну), кажа: усе ўжо прынялі дэклярацыю аб незалежнасьці, трэба і нам. І прагаласавалі. А тады яшчэ ня ўсе прынялі, ён проста схлусіў... Шулер!»
Вось мы і даведаліся, як гучаць размовы з Пуціным па-за пратаколам. Ну, прынамсі са словаў Лукашэнкі #agl3 https://t.co/Q8NTWdEMzD
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка распавядаепра размову з Пуціным у тоне "Привет"-"Привет". Раўнютка ў духу пастоў Пілецкага! #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра Майдан і годнасьць украінцаў
Лукашэнка заявіў пра ўкраінскую Рэвалюцыю годнасьці: «Ад Майдану і рэвалюцыі кепска не Януковічу і не Лукашэнку, а вам, гэта будзе ганьба для народу. Майдан — гэта кляймо на ўкраінскім народзе».
Палітоляг Аляксандар Фядута такім чынам пракмэнтаваў гэтае выказваньне Лукашэнкі: «Лукашэнка сказаў глупства. Майдан быў цяжкім выпрабаваньнем, крызісам, празь які ўкраінцы прайшлі, ня страціўшы ўласнай годнасьці».
«Нафта несупастаўная зь незалежнасьцю»
Тэлеканал «Мір» задаў пытаньне Лукашэнку пра беларуска-расейскія стасункі.
«Я баюся сказаць нешта лішняе. Зь іншага боку, сытуацыя дайшла да таго, што я ўжо мала чаго маю права ўтойваць. Я павінен пра гэта шчыра сказаць. У апошні час сытуацыя разьвіваецца так сабе. У Расеі розных сілаў — мора. Пуцін кажа: не зьвяртай увагу. У нас настолькі гэты спэктар розны. На жаль, яны розныя і ў кіраўніцтве краіны. І што вельмі дрэнна — некаторыя рэчы разыходзяцца з думкай і рашэньнем самога прэзыдэнта. Гэта ўжо нікуды не падыходзіць», — заявіў ён.
Цяперашняе абвастрэньне ня першае. Лукашэнка нагадаў:
«Расея часта хапалася за газавую трубу, нафтавую. Гэта адбываецца і сёньня. Хоць пасьля ўсякіх такіх канфліктаў мне казалі, што „мы пагарачыліся“. Але навошта хапацца за жывое? Навошта хапаць нас за горла?»
Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь можа абысьціся без расейскай нафты:
«Нафта несупастаўная з незалежнасьцю. Мы ўсё роўна знойдзем выйсьце — гэтага ў Расеі, на жаль, не разумеюць. Думаюць, што мы нікуды не падзенемся».
Зараз спытаем, ці пакрыўдзіўся Шушкевіч. Гаворка ішла пра распад СССР. #agl3 https://t.co/u2fsLwYs7J
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Историческое прошлое дороже, чем эта нефть!» «Этого в России не понимают» #agl3 https://t.co/nVhkFo6hg5
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка прызнае, што нафтагазавы канфлікт ёсьць, але кажа, гэта звычайная справа #agl3 https://t.co/UgeQDslo2Y
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Да дыскусіі паміж Раманчуком і Лукашэнкам
У 2011 годзе доля прадукцыі, вырабленай на прадпрыемствах, якія належаць дзяржаве або кантраляванымі дзяржавай, склала 70% ВУП Беларусі. У той жа час, гэты паказчык у суседніх краінах — Польшчы, Літве, Латвіі, Расеі і Ўкраіне — вагаўся ад 40 % ва Ўкраіне да 25% у Літве і Польшчы. Акрамя таго, сярод 29 краінаў ранейшага сацыялістычнага блёку, уключаючы і краіны Цэнтральнай Эўропы, Каўказу і Сярэдняй Азіі доля дзяржаўнай уласнасьці ў Беларусі была самай высокай, выключэньнем стала толькі адна краіна — Туркмэністан.
У Кітаі ў 1978 годзе доля дзяржаўнай уласнасьці ў ВУП складала 78%, у 2008 годзе — 28%.
Майдан — ганьба Ўкраіне, гэта кепска народу, кажа Лукашэнка #agl3 https://t.co/eEwxeqMMhi
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка лічыць, што ня трэба нічога мяняць
Вельмі шмат часу Лукашэнка траціць на абгрунтаваньне таго, што рынкавыя рэформы ў эканоміцы не патрэбны. Аргумэнты розныя: ня трэба сьпяшацца; трэба думаць пра людзей, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах; прыватнік ня больш эфэктыўны, чым дзяржпрадпрыемства; бізнэсоўцы жульнічаюць (Мураўёў). Але сутнасьць адна: ня трэба нічога асабліва мяняць, няхай ўсё будзе, як ёсьць.
«Справядлівасьць» альбо закон?
З вуснаў кіраўніка дзяржавы прагучалі дзьве важныя канцэптуальныя заявы.
Першая. «Мяне ўжо не пераробіш. Я лічу, што мадэль для нас і для славянскіх краінаў — гэта сацыяльна арыентаваная эканоміка».
Другая. «Я справядлівасьць стаўлю вышэй за любы закон».
Гэта азначае дзьве рэчы. Па-першае, Лукашэнка прызнае, што, пакуль ён прэзыдэнт, ня будзе ў Беларусі лібэральнай рынкавай эканомікі («капіталістычнай»), будзе «сацыяльная арыентаваная» (па сутнасьці, «сацыялістычная»). Па-другое, калі Лукашэнка «справядлівасьць» ставіць вышэй за закон, гэта азначае адсутнасьць прававой дзяржавы, прыярытэту закону. Гэта азначае, што кіраўнік дзяржавы лічыць магчымым «па справядлівасьці» ўмешвацца ў справы судовай сыстэмы.
Лукашэнка кажа, у Беларусі ёсьць розныя сродкі масавай інфармацыі… #agl3 https://t.co/rxuU1tdtIh
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Яраславу Раманчуку было сказана… #agl3 https://t.co/NdyHWx5Jgi
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Даводзіцца дзейнічаць у межах палітыкі, якую абяцаілі перад выбарамі, а гэта крытыкуюць! #agl3 https://t.co/UJXnHeqZX4
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Лукашэнка запрасіў Раманчука ў раду разьвіцьця прадпрымальніцтва
Лукашэнка распарадзіўся ўключыць Яраслава Раманчука ў савет па разьвіцьці прадпрымальніцтва, калі ў яго ёсьць такое жаданьне. «Я не перакананы, што прадпрымальнікам сёньня проста немагчыма жыць. Але раз вы кажаце, значыць, у гэтым нешта ёсьць», — адзначыў ён.
Раманчук у сваю чаргу запрасіў Лукашэнку выступіць на Асамблеі дзелавых колаў.
Нэрвова гартаем біяграфію… Верагодна, мелася на ўвазе нешта іншае. #agl3 https://t.co/QDd4r616rO
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017