Лукашэнка пакуль не называе Расею, нават калі відавочна намякае на яе: «Я патлумачыў МВФ, што будзе з нашымі прадпрыемствамі, калі іх прыватызаваць». «Калі я выстаўлю прадпрыемствы на продаж — кожны з вас адкажа, хто іх купіць». Відавочны намёк на расейскіх алігархаў. Хоць слова «Расея» Лукашэнка сёньня пакуль яшчэ ані разу не прамовіў.
Раманчук і Лукашэнка размаўляюць на розных мовах
Раманчук кажа пра скарачэньне функцый дзяржавы. Лукашэнка гаворыць пра «аптымізацыю», то бок скарачэньне дзяржапарату, скарачэньне колькасьці чыноўнікаў. Але скарачэньне чыноўнікаў без скарачэньня функцый нічога не мяняе. Раманчук кажа пра неэфэктыўнасьць дзяржсэктару. А Лукашэнка кажа, што калі пачнём прыватызацыю, то невядома, дзе гэтыя дзяржпрадпрыемствы апынуцца, мо ў замежнікаў. Пра эфэктыўнасьць гаворка не ідзе.
Лукашэнка пра адзіны Савет пры прэзыдэнце, які так сабе працуе. Мы таксама не злавілі думку :( #agl3 https://t.co/KqYfUDcwF9
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра бунт чыноўнікаў
Эканаміст Яраслаў Раманчук задаў пытаньне пра надзвычай высокія дзяржаўных выдаткі і раздзьмуты дзяржсэктар.
Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што разумее, пра што кажа эканаміст, але аптымізацыю дзяржаўных функцый і дзяржаўнага апарату трэба праводзіць акуратна.
«Я вырас у вёсцы, я вясковы хлопец. Гэта вясковае пачуцьцё ў мяне. Трэба акуратна, асьцярожна. Гэта ж лёсы людзей, мы ідзём па тонкім лёдзе». Паводле яго, супраціву дзяржапарату пры гэтым ён не адчувае і бунту сярод чыноўнікаў ня сьпее. «Калі я ў гэтым перакананы, то я ўсё роўна гэтага дабʼюся».
Сапраўды, з карыснымі выкапнямі ў Беларусі няпроста #agl3 https://t.co/9ddZdOfr69
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пра прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Што там у Google Trends са словам «чохом»? :) #agl3 https://t.co/YCDXI4E2XA
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Юры Дракахруст
«500 даляраў — кроў з носу сёлета»
«Зарплаты і пэнсіі могуць быць павышаныя толькі пры эфэктыўнай рабоце эканомікі». Вынікі працы эканомікі: Зьніжэньне ВУП у 2015 годзе — 3.9%, зьніжэньне ў 2016 годзе — 2.6%. Занятасьць у 2016 годзе зьнізілася на 2%. Вытворнасьць працы = ВУП/занятасьць. За кошт якой «эфэктыўнай работы эканомікі» могуць быць павышаныя заробкі да 500 даляраў?
«Госслужащие у нас там нищие!» — кажа Лукашэнка. Гэтым нібы незадаволеныя, але так і трэба #agl3 https://t.co/YngesFSZFF
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Дармаедаў усяго некалькі тысяч, а не 400 тысяч?
Лукашэнка кажа, што дармаеды, якія абураюцца дэкрэтам, — гэта вельмі невялікая частка (каля некалькіх тысяч чалавек), але надта актыўная. Але гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Бо, паводле афіцыйных заяў чыноўнікаў, дармаедаў, ад якіх дзяржава хоча атрымаць гэты падатак, — каля 400 тысяч чалавек.
Мелася на ўвазе, напэўна, ня ў ведамстве, а ў… Ну, ня ведаем, але, падобна, нешта іншае мелася на ўвазе. #agl3 https://t.co/Tg4IVuQO4x
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Асноўная рэзыдэнцыя Лукашэнкі — не Палац незалежнасьці, ён для прыёмаў замежнікаў #agl3 https://t.co/cBvM62sdYy
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Іосуб: «Адкуль 500 даляраў, калі няма росту ВУП?»
Эканаміст Вадзім Іосуб камэнтуе Свабодзе тэзісы Аляксандра Лукашэнкі пра сярэдні заробак 500 даляраў:
«Колькі б кіраўнік краіны не казаў пра заробак 500 даляраў любой цаной, важным момантам застаецца менавіта тое, якой цаной гэта будзе дасягнута. З ростам прыбыткаў мы сутыкаліся і раней, але праз эмісію, праз друкаваньне грошай, а не праз рост вытворчасьці. Такі шлях непазьбежна прыводзіў да інфляцыі, дэвальвацыі. Да канца году росту вытворчасьці ў параўнаньні зь сёньняшнімі паказчыкамі не прагназуецца».
Пытаньне Лукашэнку задаў эканаміст Яраслаў Раманчук. Лукашэнка гібрыдна ўдзячны #agl3 https://t.co/cHQ8Ve8FsY
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
«Мы живём в рыночной экономике, нравиться нам это или нет… Мне не очень» #agl3 https://t.co/0F4Fpyl9j9
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Дэкрэт пра дармаедаў — спачатку трэба паглядзець, як працуе. Ён ня каб бюджэт папоўніць! #agl3 https://t.co/3gJxsmgEc1
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Навучыце дзяцей працаваць сякерай, а не кампутарам
Навучыце дзяцей жыць, кажа Лукашэнка. Гэта значыць, навучыце дзяцей карыстацца малатком, сякерай і інш. Пра кампутар гаворка не ідзе. То бок, кіраўнік дзяржавы жыве ў іншай эпосе. Гэта адлюстраваньне патрыярхальнай, даіндустрыяльнай эпохі. Лукашэнка і сьвет жывуць у розных гістарычных пэрыядах, што адбіваецца на ўсёй дзяржаўнай палітыцы.
Мелася на ўвазе, напэўна, ня ў ведамстве, а ў… Ну, ня ведаем, але, падобна, нешта іншае мелася на ўвазе. #agl3 https://t.co/3rvJcAymsq
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Пакуль у ЗША разьбіраюцца з сыстэмай аховы здароўя, якая ня ўсіх пакрывае, прымаюць і скасоўваюць Obamacare, у Бела… https://t.co/ggeafSTji8
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017
Віталь Цыганкоў
Уступнае слова доўжылася гадзіну
Калі фактычна толькі ўступнае слова Лукашэнкі расьцягнулася на гадзіну — можна ўявіць, колькі будзе ўся «размова». Паказальна, аднак, што пакуль кіраўнік дзяржавы амаль нічога не казаў пра замежную палітыку і дачыненьні з Расеяй.
Лукашэнка заяўляе, што дэкрэтам пра «дармаедаў» незадаволеныя толькі тысяча чалавек ці каля таго #agl3
— Радыё Свабода (@svaboda) 3.2.2017