Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Беларусі пастанавіла выдаць Азэрбайджану блогера Лапшына


Аляксандaр Лапшын
Аляксандaр Лапшын

«Прынятае рашэньне выдаць Аляксандра Лапшына ў Азэрбайджан. Далей без камэнтароў», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.

Паводле зьвестак з пракуратуры, рашэньне аб экстрадыцыі Аляксандра Лапшына падпісаў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук 17 студзеня.

«Цягам 10 дзён Аляксандар Лапшын можа абскардзіць рашэньне аб ягонай экстрадыцыі ў судзе, але ці зьбіраецца ён гэта рабіць, нам невядома», — сказалі ў пракуратуры.

Блогера з грамадзянствам Ізраіля і Расеі Аляксандра Лапшына затрымалі 15 сьнежня ў менскім гатэлі. Першую ноч пасьля затрыманьня Лапшына трымалі ў Першамайскім РУУС, потым зьмясьцілі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага. Пры гэтым у пракуратуры Беларусі паведамілі, што Аляксандар Лапшын затрыманы на падставе заявы аб міжнародным вышуку Інтэрпола і што дакумэнтаў на экстрадыцыю блогера ў Азэрбайджан яшчэ няма.

Генэральная пракуратура Азэрбайджану абвінаваціла Аляксандра Лапшына ў незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы краіны падчас несанкцыянаванага наведваньня тэрыторыі Нагорнага Карабаху, а таксама ў іншых злачынствах.

Вядома, што кіраўнікі дыпляматычных устаноў Ізраіля і Расеі выказваліся супраць экстрадыцыі Аляксандра Лапшына ў Азэрбайджан, дзе яму пагражае зьняволеньне на вялікі тэрмін.

Тым часам Камітэт у абарону журналістаў (CPJ) зь сядзібай у Нью-Ёрку заклікаў улады Беларусі «безумоўна» вызваліць блогера Аляксандра Лапшына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG