Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь спрабавалі завезьці з Расеі атрутны «Глог»


Супрацоўнікі камітэту дзяржкантролю Беларусі перакрылі канал паставак з Расеі вадкасьці з мэтылавым сьпіртам, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1».

Аўтацягнік зь небясьпечнай вадкасьцю быў затрыманы ў Гомельскай вобласьці, машына ехала ў напрамку Полацка мясцовымі дарогамі, аб'язджаючы цэнтральныя трасы.

У машыне знайшлі 5600 каністраў з 28 тысяч літрамі вадкасьці, у якой утрыманьне мэтанолу перавышала дапушчальнае ў 500 раз. Праваахоўнікі кажуць, гэта такі самы мэтанол, які ўтрымліваўся ў «Глогу», якім масава атруціліся ў Расеі ў мінулым годзе.

Вадкасьць магла трапіць у продаж. Супраць затрыманых, якія аказаліся жыхарамі Віцебскай вобласьці, распачалі справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Сьцьвярджаецца, што затрыманыя — «кіраваная ўстойлівая злачынная групоўка».

Сама па сабе настойка глогу не нясе сьмяротнай небясьпекі. Але ў расейскім Іркуцку адбылося масавае атручэньне касмэтычным сродкам, названым «Глог», у якім замест этылавага сьпірту быў сьмяротна небясьпечны мэтылавы. На пачатак студзеня паведамлялася, што ад атручэньня загінулі 78 чалавек. Было затрымана 19 падазраваных, чацьвёра арыштаваныя.

У Беларусі пасьля расейскай трагедыі ўводзілі часовае абмежаваньне на продаж настоек глогу, кіпцікаў (календулы), валяр’яны, сардэчніку, мурашынага сьпірту. Лукашэнка выказаўся пра масавае атручваньне «Глогам» у Расеі: маўляў, у Беларусі ня варта падымаць акцызы на алькаголь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG