Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1700 чалавек падпісалі пэтыцыю ў падтрымку «Белсату»


За няпоўны першы дзень пасьля зьяўленьня на плятформе change.org падрыхтаваная рухам «За свабоду» пэтыцыя ў падтрымку тэлеканалу «Белсат» набрала больш за 1700 подпісаў.

Аўтары пэтыцыі «выказваюць заклапочанасьць у сувязі з інфармацыяй, якая зьявілася ў польскіх СМІ, пра пляны істотна скараціць фінансаваньне тэлеканалу „Белсат“, а таксама адмовіцца ад вяшчаньня на беларускай мове».

«Такія зьмены будуць азначаць на практыцы закрыцьцё „Белсату“, адзінага незалежнага беларускамоўнага тэлеканалу, які стаў сталай падтрымкай грамадзкай думкі і нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў. Такім чынам, насельніцтва Беларусі застаецца на разарваньне прапагандысцкіх СМІ, залежных ад рэжымаў у Менску і Маскве».

У пэтыцыі гаворыцца, што сьведчаньнем высокіх стандартаў працы „Белсату“ зьяўляюцца шматлікія ўзнагароды ад польскіх і эўрапейскіх інстытутаў, а журналісты тэлеканалу неаднаразова станавіліся ахвярамі перасьледу з боку ўладаў у Беларусі.

Дакумэнт заканчваецца такімі словамі: «Мы, гледачы „Белсату“, зьвяртаемся да ўлады і польскага народу з просьбай захаваць тэлеканал „Белсат“ у цяперашнім выглядзе, у адпаведнасьці зь лёзунгам, які яднаў нашы народы на працягу многіх стагодзьдзяў: «За вашу і нашу свабоду!».

Пэтыцыя будзе накіраваная прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дуду і прэм'ер-міністру Бэаце Шыдле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG