Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былой прэзыдэнтцы Аргентыны прад’явілі абвінавачваньні ў карупцыі


Крысьціна Фэрнандэс дэ Кіршнэр
Крысьціна Фэрнандэс дэ Кіршнэр

Экс-прэзыдэнтку Аргентыны Крысьціна Фэрнандэс дэ Кіршнэр абвінавацілі ў злачыннай змове і махлярстве, паведамляе агенцтва Франс-Прэс.

Паводле вэрсіі сьледзтва, урад Кіршнэр падавала дзяржаўныя кантракты на правядзеньне дарожных работ бізнэсоўцу, блізкаму да яе сям’і. Былая кіраўніца дзяржавы сваю віну адмаўляе і называе абвінавачваньні палітычна матываванымі.

Кіршнэр займала пасаду прэзыдэнта з 2007 па 2015 год. Яна стала другой жанчынай-прэзыдэнтам Аргентыны пасьля Ісабэль Пэрон. У траўні 2016 году суд абвінаваціў Кіршнэр у махлярстве па справе аб незаконных валютных апэрацыях праз цэнтральны банк Аргентыны ва ўмовах фінансавай нестабільнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG