Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Сноўдэн меў і надалей мае кантакт з расейскай выведкай


Эдвард Сноўдэн
Эдвард Сноўдэн

Былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн «меў і працягвае мець кантакт» з расейскімі спэцслужбамі. Так сьцьвярджаецца ў нядаўна рассакрэчаных частках дакладу Камітэту выведкі Кангрэсу ЗША, апублікаваным у чацьвер 22 сьнежня.

З новых матэрыялаў таксама вынікае, што Пэнтагон вызначыў 13 праблем «высокай рызыкі» ў галіне бясьпекі, зьвязаных з публікацыяй Сноўдэнам у СМІ дзясяткаў тысяч найбольш адчувальных дакумэнтаў.

Калі б Кітай ці Расея атрымалі доступ да матэрыялаў, зьвязаных з тымі праблемамі бясьпекі, амэрыканскія войскі маглі б аказацца пад значна большай пагрозай у кожным будучым канфлікце, гаворыцца ў справаздачы.

Цяпер Эдвард Сноўдэн жыве ў Маскве пасьля таго, як ён у 2013 годзе апублікаваў сакрэтныя дадзеныя Агенцтва нацыянальнай бясьпекі, да якіх меў доступ. Гэта выклікала міжнародны скандал, зьвязаны з дзейнасьцю амэрыканскіх спэцслужбаў па ўсім сьвеце.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG