Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: Алексіевіч адкрывае свой інтэлектуальны клюб


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Што будзе?

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры адкрые ў Менску свой інтэлектуальны клюб. Першая сустрэча адбудзецца ў Галерэі TUT.BY. У якасьці госьця зь лекцыяй «Зло» выступіць расейская паэтка, празаік, перакладчык, філёляг і этнограф Вольга Седакова.

Плянуецца, што сустрэчы ў інтэлектуальным клюбе будуць ладзіцца штомесяц. Сярод гасьцей, якіх Сьвятлана Алексіевіч абяцала запрасіць на бліжэйшыя паседжаньні, — рэжысэр Аляксандар Сакураў, палітык і грамадзкі дзеяч Расеі Ірына Хакамада, вучоны-псыхалінгвіст Тацяна Чарнігаўская.

Менск, пр. Дзяржынскага, 57, Арт-галерэя.

«Белпошта» правядзе 7 сьнежня дзень посткросэра. Посткросінг — гэта папулярны міжнародны праект па абмене паштоўкамі. Згодна з афіцыйным сайтам посткросінгу, Беларусь займае 6-ю пазыцыю па колькасьці адпраўленых паштовак.

Паштоўкі, якія дасылаюць беларусы праз сэрвіс postcrossing.com
Паштоўкі, якія дасылаюць беларусы праз сэрвіс postcrossing.com

Пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных паштовак кліенты змогуць аплаціць перасылку са зьніжкай 10%. Прамацыйнае мерапрыемства пройдзе ва ўсіх паштовых аддзяленьнях краіны.

Этнічна-касьмічны канцэрт

Музыкі менскіх калектываў «Аркестар Фішэра», «Дрындрожык» і «Shaman Jungle» абʼядналіся, каб стварыць свой асаблівы сусьвет з атмасфэрай фантазіі і яскравымі вобразамі. На вечарыне будзе прэзэнтаваны прэмʼерны відэакліп на песьню Ўладзіміра Дрындрожыка.

​Менск, Кніжная Шафа (пр. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход па сыстэме free donation (памер платы слухач вызначае сам).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG