Што будзе?
Белтэлерадыёкампанія правядзе адкрытае праслухоўваньне прэтэндэнтаў нацыянальнага адборачнага туру «Эўрабачаньня-2017». Онлайн-трансьляцыя са студыі пачнецца ў 12.00 на сайце БТ. Імёны 15 фіналістаў стануць вядомыя ўвечары 30 лістапада.
Вядома, што беларускі ўдзельнік украінскага шоў «X-фактар» Пётар Клюеў выступіць на праслухоўваньні зь беларускамоўнай песьняй на вершы паэта Алеся Сьнега.
Імпрэзы і канцэрты
Адкрытая лятучка з «Нашай Нівай»
На лятучцы будзе ісьці гаворка пра рэдакцыйную палітыку выданьня, падзел абавязкаў паміж журналістамі, а таксама пошукі людзей у каманду. Сустрэча прадугледжвае адказы на пытаньні з залі.
Менск, пляцоўка Press Club (вул. Веры Харужай, 3-601).
Пачатак у 18:00.
Уваход вольны.
Сустрэча са Зьмітром Вайцюшкевічам
Зьміцер Вайцюшкевіч адкрые сэрыю літаратурных і музычных сустрэчаў зь беларускімі выканаўцамі пад назвай «У родным краі, як у Граі». Гасьцямі сустрэчы стануць Ільля Фаляжынскі і Алесь Квіткевіч.
Менск, арт-цэнтар «Грай» (Інтэрнацыянальная вул., 33).
Пачатак у 19:00.
Квіткі каштуюць 20–30 рублёў.
«Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно»
У Менску пакажуць украінскі фільм 1927 году «Два дні». Гэта псыхалягічная драма часоў грамадзянскай вайны, калі сёньня ў тваёй сядзібе чырвоныя, празь дзень — белыя, а потым — зноў чырвоныя. А чалавеку даводзіцца штодня рабіць экзыстэнцыйны выбар. Удзел у паказе возьме культуроляг Максім Жбанкоў.
Менск, Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а).
Пачатак у 19:00.
Уваход вольны.
Дабрачынны канцэрт з удзелам Паліны Рэспублікі
Усе грошы ад продажу квіткоў пойдзе на анкалягічнае лячэньне маленькага магілёўца Платона Караткевіча. У канцэрце возьмуць удзел Паліна Рэспубліка, Андрэй Сянкевіч, гурты Pawa i «Кактэйль Шаляпіна», а таксама «таемны госьць», якога арганізатары не называюць.
Менск, клюб «Бруге» (Партызанскі пр., 6а).
Пачатак у 16:00.
Квіткі — 15 рублёў.