Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп вырашыў захаваць некаторыя палажэньні рэформы Obamacare


Дональд Трамп, будучы прэзыдэнт ЗША, ня мае намеру цалкам адмаўляцца ад рэформы сыстэмы аховы здароўя, праведзенай яго папярэднікам Баракам Абамай і вядомай пад скарочаным назовам Obamacare.

У першым інтэрвію пасьля выбараў, якое Трамп даў газэце The Wall Street Journal, апублікаваным у суботу, 12 лістапада, ён сказаў, што пакіне ў сіле, прынамсі некаторыя палажэньні гэтай рэформы. Трамп станоўча выказаўся, у прыватнасьці, пра права бацькоў працягваць тэрмін уключэньня дзяцей у свае страхавыя полісы. Ён таксама падтрымаў забарону страхавым кампаніям адмаўляць пацыентам у страхоўцы з-за ранейшых захворваньняў.

У інтэрвію Трамп абвясьціў аб намеры без прамаруджаньня разгледзець пытаньні іміграцыі, бясьпекі межаў і зьменаў у фінансавай сфэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG