Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп можа адмяніць ядзернае пагадненьне з Іранам — чыноўнікі ЗША


Дональд Трамп (зьлева) і Барак Абама. Вашынгтон, 10 лістапада 2016 году
Дональд Трамп (зьлева) і Барак Абама. Вашынгтон, 10 лістапада 2016 году

Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп можа адмяніць пагадненьне сусьветных дзяржаваў з Іранам па ядзернай праграме Тэгерана, як рэспубліканец абяцаў падчас выбарчай кампаніі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонар і іншыя амэрыканскія экспэрты заявілі, што гэта пагадненьне юрыдычна не абавязвае ЗША, і Дональд Трамп можа ня толькі адмовіцца выконваць яго, ён можа таксама адмяніць распараджэньне прэзыдэнта Барака Абамы адносна паслабленьня эканамічных санкцыяў, накладзеных на Іран.

«Гэта будзе мець сур’ёзныя наступствы для цэласнасьці пагадненьня», — адзначыў Тонар і дадаў, што адмова ЗША ад выкананьня дамоўленасьцяў, хутчэй за ўсё, дасьць магчымасьць Ірану аднавіць праграму стварэньня ядзернай зброі.

Такая ацэнка супярэчыць сьцьвярджэньню прэзыдэнта Ірана Хасана Рухані, які 9 лістапада заявіў, што Трамп «ня мае магчымасьці» адмяніць пагадненьне, паколькі яно ўхваленае некалькімі краінамі ў Радзе Бясьпекі ААН.

Ядзернае пагадненьне Ірану з сусьветнымі дзяржавамі прадугледжвае адмену эканамічных санкцыяў у абмен на адмову Тэгерана ад распрацоўкі ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG