Увечары ў пятніцу тысячы людзей выйшлі на вуліцы Маямі, Атлянты, Філядэльфіі, Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Лос-Анжэлеса, Портлэнда і іншых гарадоў.
Падчас маршу ў Портлэндзе адзін з дэманстрантаў атрымаў агнястрэльнае раненьне. Інфармацыі пра яго стан няма, і пакуль невядома, з чым зьвязаны напад. Некаторыя з удзельнікаў акцыі перакрылі рух па аўтатрасе і пачалі кідаць у паліцэйскіх розныя прадметы. У адказ паліцыя ўжыла сьветлашумавыя гранаты.
Асобныя беспарадкі былі адзначаны і ў іншых гарадах, але большасьць дэманстрацый праходзілі мірна.
У дэманстрацыях удзельнічаюць у асноўным прыхільнікі Дэмакратычнай партыі, чый кандыдат Хілары Клінтан пацярпела паразу на выбарах 8 лістапада. Яны выказваюць занепакоенасьць лёсам грамадзянскіх правоў у Амэрыцы. Прыхільнікі Трамп заяўляюць, што ўдзельнікі пратэстаў не паважаюць прынцыпы дэмакратыі.