Сустракаліся таксама цяперашні і будучы віцэ-прэзыдэнты — Джо Байдэн і Майк Пэнс і жонкі цяперашняга і будучага прэзыдэнтаў Мішэль Абама і Мэлані Трамп.
Прапанова аб сустрэчы была адпраўлена Абамам. Трамп пасьля сустрэчы сказаў, што для яго было «вялікім гонарам» сустрэцца зь дзеючым прэзыдэнтам і ён спадзяецца, што яна ня будзе апошняй. Гэта першая сустрэча Трампа і Абамы, раней яны не былі знаёмыя.
Прэс-служба Абамы заявіла, што на сустрэчы «абмяркоўвалася шырокае кола пытаньняў унутранай і зьнешняй палітыкі».
Трамп таксама палічыў за лепшае не агалошваць, што менавіта абмяркоўвалася на сустрэчы: ён толькі згадаў, што сярод тэмаў былі і «складаныя» пытаньні.
Інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца 20 студзеня 2017 году.