Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія праводзіць сумесныя вучэньні з Расеяй і Беларусьсю, Чарнагорыя — з НАТО


Бялград, 2 лістапада. Фота з сайту Міністэрства абароны Сэрбіі.
Бялград, 2 лістапада. Фота з сайту Міністэрства абароны Сэрбіі.

Расейскія дэсантнікі праводзяць сумесныя вучэньні з ваеннымі падразьдзяленьнямі Сэрбіі адначасова з вучэньнямі НАТО ў суседняй Чарнагорыі. Некалькі дзясяткаў беларускіх вайскоўцаў таксама ўдзельнічаюць у манэўрах у Сэрбіі. Вучэньні праводзяцца на фоне ўсё большых падазрэньняў аб намерах Расеі на Балканах, дзе Масква выступае супраць сяброўства ў НАТО Чарнагорыі, а Сэрбія застаецца адным з самых адданых саюзьнікаў Крамля.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Сэрбіі Ёван Крывакапіч паведаміў, што вучэньні з Расеяй, якія пачаліся 2 лістапада і носяць назву «Славянскае братэрства» накіраваны на ўдасканаленьне сумесных мер па барацьбе з тэрарызмам. Некалькі дзясяткаў беларускіх вайскоўцаў таксама ўдзельнічаюць у манэўрах.

У Чарнагорыі каманды з 32 краін-членаў і краін-партнэраў НАТО пачалі днём раней вучэньні па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў і мадэляванага нападу з ужываньнем хімічнай зброі.

Прадстаўнік НАТО паведаміў, што гэтыя практыкаваньні павінны паказаць, наколькі моцныя эўраатлянтычныя адносіны. Раней сёлета альянс афіцыйна запрасіў Чарнагорыю далучыцца да НАТО, што выклікала гнеўную рэакцыю з боку Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG