Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячэра на Дзяды


Яўхім Бэйкеляр, «Рыначная гандлярка садавінай і агароднінай» (1564).
Яўхім Бэйкеляр, «Рыначная гандлярка садавінай і агароднінай» (1564).

Гурочак?

І праўда. Глядзі — ацалеў.

Пакурчаны і пажаўцелы крыху.

Але нічога, сьвяжэйшы за крамны.

А што там, між астраў прысохлых схавалася?

Дык гэта ж націнай затуленыя памідоры!

Ды якія крамяныя — быццам у жніўні!

Ой, і цыбулька за імі!

Не далася да рук перад Спасам,

чакала на гэтую страву,

апошнюю сёлета,

прыгатаваную дзеля

Мамы і Таты.



Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG