Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкачову не пускаюць у Беларусь


Алена Танкачова
Алена Танкачова

Міністэрства ўнутраных спраў адмовілася скараціць тэрмін забароны на ўезд у Беларусь праваабаронцы Алене Танкачовай.

Пра гэта Алена Танкачова паведаміла ў фэйсбуку.

Яна зможа прыехаць у Беларусь толькі ў лютым 2018 году, гаворыцца ў лісьце за подпісам намесьніка кіраўніка МУС Мікалая Мельчанкі.

5 кастрычніка Алена Танкачова накіравала запыт у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з просьбай скараціць тэрмін забароны на ўезд у Беларусь. Яна спаслалася на тое, што своечасова і поўнасьцю аплаціла ўсе штрафы. Да высылкі праваабаронца 30 гадоў жыла ў Беларусі, сумесна з бацькамі мае кватэру і ўзначальвае грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар прававой трансфармацыі». Яе дачка-студэнтка — грамадзянка Беларусі.

У адказе МУС адзначае, што ў сваім лісьце Танкачова не ўказала «новыя абставіны, якія маюць значэньне для перагляду прынятага рашэньня». Таксама МУС паведаміла, што скарачаць тэрмін забароны на ўезд — права, а не абавязак ведамства. Танкачова зможа вярнуцца ў краіну праз тры гады пасьля таго, як пакінула яе — 21 лютага 2018 году.

У камэнтары для TUT.BY Танкачова сказала, што ёй вядомыя выпадкі, калі высланым з краіны дазвалялі вярнуцца ўжо пасьля году забароны на ўезд, хаця ў іх былі крымінальныя судзімасьці.

«Напэўна, я ім не падабаюся, бо відавочна, што ніякай пагрозы грамадзкаму парадку я не ўяўляла ні на момант высылкі, ні цяпер», — сказала праваабаронца.

У лістападзе 2014 году УУС Першамайскага раёну Менску прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну тры бліжэйшыя гады. Беларускія ўлады прынялі гэтае рашэньне на падставе адміністрацыйных правапарушэньняў, якія былі зьвязаныя пераважна зь перавышэньнем хуткасьці на аўтамабілі.

Страціўшы від на жыхарства, Алена Танкачова ў лютым 2015 году была выслана на тры гады зь Беларусі і цяпер жыве ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG