Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — віцэ-прэм’еру Польшчы: «Вы бачыце наша імкненьне наладзіць добрыя стасункі з ЭЗ»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка заявіў прап неабходнасьць падняць плянку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Польшчай.

«Таму што, калі мы разьлічваем на больш цесныя стасункі з нашай найбліжэйшай суседкай, нам, вядома ж, трэба ствараць падмурак гэтых стаснкаў. І гэтым падмуркам можа быць толькі эканоміка», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам, міністрам разьвіцьця і фінансаў Польшчы Матэвушам Маравецкім, піша БелТА.

«Калі казаць пра цяперашні этап нашага супрацоўніцтва, намецілася пэўная тэндэнцыя да наладжваньня больш цесных дачыненьняў паміж нашымі краінамі. Думаю, гэта будзе ня столькі залежаць ад Беларусі, колькі ад пазыцыі вашай краіны. Вы бачыце наша імкненьне наладзіць добрыя стасункі ня толькі з усімі суседзямі, але і з Заходняй Эўропай, ЭЗ у цэлым», — заявіў ён.

Разам з тым Лукашэнка зьвярнуў увагу, што ў беларуска-польскім эканамічным супрацоўніцтве ёсьць і некаторыя нэгатыўныя факты:

«Калі мы ў чымсьці ня маем рацыі, мы хацелі б, каб і Польшча, і ЭЗ у цэлым прадставілі пэўныя жалезабэтонныя факты, супраць якіх цяжка будзе выступіць. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавы разбор і гэтак далей».

У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі выказаў гатоўнасьць абмеркаваць праблемныя пытаньні ў разьвіцьці эканамічнага супрацоўніцтва і знайсьці неабходныя рашэньні.

Матэвуш Маравецкі
Матэвуш Маравецкі

«Мы дакладна хочам, каб супраца давала карысьць абодвум бакам. Нам добра вядомыя цяжкасьці трансфармацыі. Мы самі праз гэта прайшлі. І выдатна разумеем, які шлях вам неабходна прайсьці і што для гэтага трэба зрабіць», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG