Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавалі падазраванага ў крадзяжы сакрэтных матэрыялаў 


Міністэрства юстыцыі ЗША пацьвердзіла факт арышту 51-гадовага Гаральда Томаса Марціна, які працаваў паводле кантракту з Агенцтвам нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў і якога падазраюць у крадзяжы сакрэтных матэрыялаў у штаце Мэрылэнд.

Паведамляецца, што ён быў арыштаваны цягам апошніх тыдняў. Марцін супрацоўнічаў з кансалтынгавай фірмай «Booz Allen Hamilton» — той самай, дзе раней працаваў і Эдвард Сноўдэн, які ў 2013 годзўе перадаў журналістам некаторыя матэрыялы, датычныя дзейнасьці амэрыканскіх спэцслужбаў.

У часе ператрусу ў Марціна знайшлі шэраг дакумэнтаў, некаторыя зь якіх кваліфікуюцца як «абсалютна сакрэтныя». У прыватнасьці, яго падазраюць ў крадзяжы праграмы, якая дазваляе пранікнуцць у кампутарныя сыстэмы Расеі, Ірану, Кітаю, Паўночнай Карэі і іншых краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG