97 сэнатараў выказаліся супраць вэта, адзін — за. Цяпер чакаецца разгляд ініцыятывы ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу.
Савудаўская Арабія і яе саюзьнікі папярэдзілі, што прыняцьце згаданага законапраекту можа прывесьці да нэгатыўных наступстваў, а менавіта — памяншэньня колькасьці афіцыйных кантактаў, страты амэрыканскай эканомікай мільярдаў даляраў, скарачэньня ўдзелу краінаў Пэрсыдзкай затокі ў контратэрарыстычных апэрацыях, абмежаваньня доступу ЗША да важных авіябазаў у рэгіёне.
23 верасьня амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама наклаў вэта на прыняты Кангрэсам законапраект, які дае права родным ахвяраў тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША падаваць пазовы да замежных грамадзянаў і ўрадаў — у прыватнасьці, у Савудаўскай Арабіі. 15 з 19-ці ўдзельнікаў тэрактаў былі грамадзянамі гэтай краіны.