Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саманта Паўэр назвала дзеяньні Расеі ў Сырыі «барбарствам»


Саманта Паўэр
Саманта Паўэр

Пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Паўэр назвала расейскую ваенную кампанію ў Сырыі «барбарствам». Падчас тэрміновага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН у справе сытуацыі ў Алепа ў нядзелю Паўэр запэўніла, што ўрэгуляваць канфлікт не атрымаецца без намаганьняў Масквы.

У нядзелю сырыйская ўрадавая авіяцыя нанесла ўдары па раёнах апазыцыі на поўначы Алепа. Паводле спэцыяльнага пасланца ААН па Сырыі Стафана дэ Містуры, наступ сырыйскай арміі забраў жыцьці дзясяткаў жанчын і дзяцей.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў сытуацыю ў Сырыі «начным кашмарам». Ён адзначыў, што баявыя дзеяньні ў Алепа сталі найбольш інтэнсіўнымі за ўвесь час грамадзянскай вайны.

Паводле пастаяннага прадстаўніка Расеі пры ААН Віталя Чуркіна, аднаўленне замірэньня ў Сырыі практычна немагчыма. Ён адзначыў, што Расея не зьбіраецца ісьці на аднабаковыя крокі для спыненьня агню.

Тэрміновае пасяджэньне было скліканае з ініцыятывы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ў сувязі з эскаляцыяй ваенных дзеянняў у Алепа. Тыднёвае спыненьне агню, дамоўленае пры пасярэдніцтве Злучаных Штатаў і Расеі, было перапыненае 19 верасьня, а намаганьні яго аднавіць ня мелі плёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG