Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягвае санкцыі супраць Расеі


Пад санкцыі трапляюць і некаторыя грамадзяне Ўкраіны.

Рада Эўразьвязу падоўжыла дзеяньне санкцыяў адносна 146 расейскіх грамадзянаў і 37 расейскіх кампаній да сакавіка 2017 году, гаворыцца ў апублікаваным прэс-рэлізе.

Санкцыі — замарожваньне банкаўскіх актываў і забарона на паездкі ў ЭЗ — былі ўведзеныя ў сакавіку 2014 года у адносінах да асобаў і кампаній, якія ў ацэнцы Брусэлю нясуць адказнасьць за канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG