Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі гадоў мне ўпаяюць нямала, вы ня думайце, што Джон Сільвэр замоўкне», — старонка Jhon Silver у Фэйсбуку ажыла


У Фэйсбуку ў акаўнце Jhon Silver, які належыць арыштаванаму блогеру Эдуарду Пальчысу, зьявіўся вялікі пост.

Заява пры гэтым робіцца не ад імя Пальчыса, а нібыта ад калектыўнага Джона Сільвэра. Хто канкрэтна зьяўляецца аўтарам допісу — невядома.

«Я хачу сказаць, што калі гадоў мне ўпаяюць нямала, вы ня думайце, што Джон Сільвэр замоўкне. Эдуард Пальчыс можа крыху адпачыць ад клявіятуры, вядома, але пыліцца ёй як такой ніхто ня дасьць.

Не шукайце ў маёй камэры сродкі сувязі і не трасіце маіх адвакатаў. Гэта піша не Эдуард, а Джон Сільвэр. І я абяцаю. Мы — Сільвэры, такой пароды, якіх у пэўных жыцьцёвых сытуацыях становіцца ўсё больш і больш. І мы ня раім нас пладзіць у атмасфэры рэпрэсіяў і турэмнай гнілі. Мы тады злыя і пішам больш і працуем больш рупліва».

Аўтар допісу адзначае, што арыштам Пальчыса ўлады хочуць запалохаць усіх, хто піша палітычныя камэнтары ў інтэрнэце.

Блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сільвэр», зьмяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расеі адносна Беларусі і Ўкраіны. На пачатку году Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі і выдадзены Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG