Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец паведаміў Свабодзе, што ў Менску на 347-м выбарчым участку Сухараўскай выбарчай акругі № 101 затрыманы назіральнік ад гэтага руху Пятро Маркелаў:
«Пятра Маркелава затрымалі на 347-м выбарчым участку, паколькі ён патрабаваў пабачыць, ці зарэгістраваныя грамадзяне, якія прыходзяць галасаваць. Камісія адмаўлялася гэта рабіць. На загад старшыні камісіі Маркелаў быў спачатку выдалены, а потым яго затрымала міліцыя. Мне сказалі, што яго павезьлі ў Фрунзенскі РУУС, але, хутчэй за ўсё, ён знаходзіцца непадалёк, на вуліцы Панчанкі, 32, у апорным пункце міліцыі».