Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бро Бацька!»: прэс-сакратар Пуціна, прадстаўнік МЗС Расеі і кіраўнік LifeNews пра «расейскага сьцяганосца» на Паралімпіядзе


Падчас цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў на стадыёне «Маракана» дырэктар цэнтру падрыхтоўкі лёгкаатлетаў Андрэй Фомачкін прайшоў у хвасьце зборнай Беларусі са сьцягам Расеі. Па словах прэс-сакратара Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, гэта была «ініцыятыва беларускай дэлегацыі», «пазыцыя прэзыдэнта краіны і прэзыдэнта нашага Паралімпійскага камітэту».

Афіцыйныя асобы ў Расеі таксама адрэагавалі на здарэньне ў розных расейскіх СМІ.

Дзьмітры Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна:

Дзьмітры Пяскоў
Дзьмітры Пяскоў

«Безумоўна, гэта ўчынак. Тое, што зрабілі беларускія паралімпійцы, варта захапленьня. І, безумоўна, мы высока цэнім такую праяву салідарнасьці з нашымі паралімпійцамі, якія цалкам незаслужана і несправядліва былі пазбаўленыя магчымасьці выступаць на Паралімпіядзе. Безумоўна, гэта заслугоўвае захапленьня».

Марыя Захарава, дырэктарка дэпартамэнту інфармацыі МЗС Расеі:

Марыя Захарава
Марыя Захарава

«У нас сёньня зьявіўся герой. Героі могуць быць рознымі. Гэта людзі, якія ратуюць кагосьці, робяць нейкія вельмі важныя і патрэбныя рэчы, атрымліваюць за гэта ўзнагароды. Але ў нас сёньня зьявіўся герой. Гэта чалавек, які ў Рыё дастаў расейскі сьцяг у гонар расейскай паралімпійскай зборнай, выказаўшы салідарнасьць зь людзьмі, якіх подла, не па-людзку, абсалютна беспадстаўна не пусьцілі на Алімпійскія гульні».

Рыма Баталава, віцэ-прэзыдэнтка Паралімпійскага камітэту Расеі:

Рыма Баталава
Рыма Баталава

«Хлопцы не пабаяліся і прайшлі з нашым сьцягам. Гэта паказвае, хто нашы сябры. Я б гэтаму спартоўцу дала ордэн Дружбы, таму што рашыцца на такі крок мог той чалавек, які верыць у тое, што Расея адхіленая несправядліва».

Яна ж, у іншым інтэрвію:

«Прэзыдэнт Паралімпійскага камітэту Беларусі Алег Шэпель сказаў, што расейскі сьцяг абавязкова будзе ў Рыё. Я схіляюся перад ім, што ён гэта зрабіў. Гэта выглядала так магутна, так добра і прыгожа».

Яна ж, пра чалавека, які нёс сьцяг:

«Падзякі будуць, мы яго запросім. Наша краіна не застанецца ўбаку, мы яму аддзячым».

Міхаіл Цярэнцеў, сябра выканкаму Паралімпійскага камітэту Расеі і Рады спартоўцаў Міжнароднага Паралімпійскага камітэту:

Міхаіл Цярэнцеў
Міхаіл Цярэнцеў

«Дзякуй камандзе зь Беларусі за тое, што, як і многія іншыя краіны, разумеюць несправядлівасьць рашэньня аб адхіленьні нашай каманды ад удзелу ў Гульнях. Я думаю, што Міжнародны Паралімпійскі камітэт зьверне ўвагу, што трэба як мага хутчэй аднавіць сяброўства Паралімпійскага камітэту Расеі».

Арам Габрэлянаў, гендырэктар News Media, уладальнік LifeNews:

Арам Габрэлянаў
Арам Габрэлянаў

«Лукашэнка загадзя ведаў пра акцыю беларускіх паралімпійцаў. Бро Бацька! Браты! Выкажам нашу любоў і захапленьне».

Згаданае вышэй Габрэлянаў піша ў сваім твітэры. Там жа ён публікуе твіт LifeNews з заклікам ставіць на аватаркі чырвона-зялёны сьцяг у падтрымку беларускага «спартоўца», які нёс сьцяг Расеі. Але на заклік ня ўсе адрэагавалі так, як хацеў LifeNews:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG