Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарамет яшчэ летась паведамляў у паліцыю, што за ім сочаць


Цырымонія разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве, 22 ліпеня 2016 году
Цырымонія разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве, 22 ліпеня 2016 году

Журналіст Павал Шарамет заяўляў у паліцыю пра магчымае сачэньне за ім яшчэ ў лістападзе мінулага году, сказаў у нядзелю намесьнік кіраўніка паліцыі Ўкраіны Вадзім Траян у эфіры тэлеканала 112.

Першы намесьнік кіраўніка паліцыі Ўкраіны адзначыў, што ў сьледзтва ўжо ёсьць здагадкі што да таго, хто мог арганізаваць сачэньне. Паводле яго слоў, у выніку службовага расьсьледаваньня высьветлілася, што за журналістам сачылі не праваахоўнікі.

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў цэнтры Кіева ад выбуху бомбы, усталяванай у яго аўтамабілі. Праваахоўныя органы кваліфікавалі тое, што адбылося, як наўмыснае забойства. Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка назваў асноўнай вэрсіяй забойства Шарамета помсту за яго прафэсійную дзейнасьць. Сьледчыя паведамілі, што ў справе аб забойстве журналіста ўжо апытана амаль 500 сьведак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG