Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны правярае факт незаконнага сачэньня за Паўлам Шараметам напярэдадні яго забойства


Нацыянальная паліцыя Ўкраіны адпаведна даручэньню сваёй кіраўніцы Хаціі Дэканаідзэ пачала службовую праверку наконт магчымай датычнасьці яе першага намесьніка, кіраўніка крымінальнай паліцыі Вадзіма Траяна да незаконнага сачэньня за беларускім журналістам Паўлам Шараметам напярэдадні яго забойства.

«Адразу пасьля вяртаньня з адпачынку я напісаў рапарт на імя кіраўніцы Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны з просьбай правесьці службовую праверку інфармацыі пра нібыта маю датычнасьць да арганізацыі незаконнага відэаназіраньня. Гэта быў мой абавязак як кіраўніка крымінальнай паліцыі Украіны», — паведаміў Вадзім Траян.

Разам з тым, кіраўнік крымінальнай паліцыі падкрэсьліў, што Нацыянальная паліцыя Ўкраіны не праводзіць ніякіх незаконных дзеяньняў у дачыненьні да журналістаў, у тым ліку і назіраньне за імі.

«Я думаю, што праверка пакажа, адкуль пайшоў гэты „фэйк“ і на чыю замову, каму было зручна гэта зрабіць у момант маёй адсутнасьці», — дадаў Вадзім Траян.

Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Паводле папярэдніх вынікаў расьсьледаваньня, дзяўчына і хлопец заклалі самаробную выбуховую прыладу пад машыну. Паліцыя шукае адзінага сьведку, які ў той час праходзіў побач і мог бачыць абодвух падазраваных. Сьледзтва пакуль не ўстанавіла іх асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG