Папа Рымскі Францішак правёў у нядзелю набажэнства з удзелам больш чым 2,5 мільёнаў паломнікаў на велізарным лузе, што стала завяршальным мерапрыемствам яго пастырскай паездкі ў Польшчу.
Напярэдадні ноччу так званы Campus Misericordiae, або поле Міласэрнасьці, было запоўнена сотнямі тысяч падлеткаў, скаўтаў, сьвятароў і сем’яў, якія разьбілі лягер пад адкрытым небам напярэдадні апошняй імшы Сусьветнага дня каталіцкай моладзі.
Францішак заявіў прысутным, што яны павінны быць летуценьнікамі, якія «адпрэчваюць нянавісьць паміж народамі» і «не жадаюць бачыць межы і бар’еры».
Напярэдадні Папа асудзіў «сонных і тупых дзяцей, якія блытаюць шчасьце з канапай» і заклікаў іх выйсьці і жыць, а не марнаваць гадзіны, прылепленымі да смартфонаў.
Раней, падчас візыту ў былы нацысцкі лягер сьмерці Асьвенцім, Францішак папярэдзіў, што жорсткасьць, якую ён там убачыў, «ня скончылася» з Другой сусьветнай вайной.
Ён сказаў, што «сьвет знаходзіцца ў стане вайны», але шлях да «пераадоленьня страху» ў тым, каб вітаць людзей, якія бягуць ад канфліктаў і перасьледу, — гэта рэзанансная заява для Польшчы, якая заняла жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да ўцекачоў. Францішак таксама маліўся за збаўленьне сьвету ад «разбуральнай хвалі тэрарызму».
Францішак маліўся за збаўленьне сьвету ад разбуральнай хвалі тэрарызму. Папа таксама заклікаў не марнаваць жыцьцё ля смартфонаў.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1