Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчу з папам Францішкам беларусы прыехалі зь бел-чырвона-белымі і афіцыйнымі сьцягамі 


Папа рымскі Франціша
Папа рымскі Франціша

Папа рымскі Францішак распачаў апостальскае падарожжа ў Польшчу, якая ў гэтыя дні прымае ўдзельнікаў XXXI Сусьветных дзён моладзі. Сярод тых, хто вітае біскупа Рыму — тысячы беларусаў.

У кракаўскім аэрапорце Польшчы ў прысутнасьці роты ганаровай варты Рымскага пантыфіка сустрэлі прэзыдэнт Анджэй Дуда з жонкай, апостальскі нунцый арцыбіскуп Чэлестына Мільёрэ і арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, піша Catholic.by.

На цырымоніі прывітаньня Рымскага пантыфіка прысутнічалі таксама іншыя прадстаўнікі ўлады Польшчы, рэлігійныя дзеячы краіны, група польскіх вернікаў.

Як напісаў у сваім Фэйсбуку беларускі сьвятар Вячаслаў Барок, беларускую дэлегацыю ў Кракаве складаюць дзьве з паловай тысячы чалавек.

Сьвятар адзначыў, што на адну з супольных малітваў у касьцёле некаторыя беларусы ўзялі з сабой сьцягі — бел-чырвона-белыя і афіцыйныя:

«Гэта не пікет. Гэта моліцца беларускі Касьцёл у Кракаве. І ў ім ёсьць месца для ўсіх: і для тых, хто жыве пад разгорнутым нацыянальным сьцягам, і для тых, хто ходзіць пад сьцягам часовай зямной улады.

Пасьля падліку сьцягоў на спатканьні 2,5 тысячы беларусаў у Кракаве, вынік атрымаўся 4:4. Чатыры было беларускіх і чатыры цяперашніх».

Папскі візыт у Польшчу будзе працягвацца пяць дзён. За гэты час Рымскі пантыфік наведае шэраг знакавых для краіны месцаў, сустрэнецца са шматлікімі пілігрымамі ў рамках Сусьветных дзён моладзі, а ў апошні дзень свайго візыту адправіць імшу на заканчэньне хрысьціянскага моладзевага форуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG