Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: удзельнікаў турэцкага путчу жорстка зьбіваюць і гвалцяць міліцэйскімі дубінкамі


Ілюстрацыйнае фота. Турэцкая паліцыя суправаджае салдат, якіх падазраюць у датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту, у будынак суду. Мармарыс, 17 ліпеня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Турэцкая паліцыя суправаджае салдат, якіх падазраюць у датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту, у будынак суду. Мармарыс, 17 ліпеня 2016 году

Міжнародная арганізацыя Amnesty International заявіла пра зьбіцьцё і згвалтаваньне ўдзельнікаў путчу ў Турэччыне.

Сьведчаньне масавых парушэньняў іх правоў былі сабраныя арганізацыяй на падставе размоваў зь незалежнымі крыніцамі, якія пабывалі ў месцах утрыманьня затрыманых — паліцэйскіх участках, спартовым цэнтры і будынках судоў, гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Паліцыя ў Анкары і Стамбуле ўтрымлівае ўдзельнікаў путчу ў стрэсавых умовах, пазбаўляючы ежы, камунікацыі і мэдыцынскай дапамогі, б’ючы, а таксама гвалтуючы.

Некалькі адвакатаў, якія працуюць у Анкары, расказалі Amnesty International, што затрыманых афіцэраў гвалтавалі з дапамогай паліцэйскай дубінкі. Таксама, паведамляецца пра жорсткае зьбіцьцё, у выніку якіх у многіх падазраваных зламаныя косткі, ёсьць сінякі і пухліны на твары, галаве, целе. Некаторыя зь іх ня могуць хадзіць ці стаяць, увесь час трацяць прытомнасьць. Прычым, б’юць ня толькі мужчын, але і жанчын. Сьведкі расказалі прадстаўнікам арганізацыі, што чулі, як адзін зь лекараў сказаў пра аднаго затрыманага:

«Дазвольце яму памерці. Мы скажам, што ён паступіў да нас мёртвым».

Сьведкі расказалі Amnesty International і пра тое, што затрыманыя часта ўтрымліваюцца ў памяшканьнях, для гэтага не прызначаных. У прыватнасьці, у паліцэйскім спартовым цэнтры ў Анкары, у цэнтры спорту Başkent і стайнях клюбу верхавой язды. Паводле дадзеных арганізацыі, у сувязі са спробай дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне затрыманыя ўжо больш за 10 тысяч чалавек.

У ноч на 16 ліпеня ў Турэччыне ваенныя распачалі спробу дзяржаўнага перавароту. Падчас сутыкненьняў, паводле апошніх дадзеных, загінулі больш за 260 чалавек. Пасьля спробы перавароту ў краіне былі затрыманыя больш за 13 000 чалавек. У Генштабе турэцкай арміі заявілі, што арганізатарамі перавароту былі прадстаўнікі ВПС і ваеннай паліцыі. У краіне на тры месяцы было ўведзена надзвычайнае становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG