Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасля правалу путча ў Турэччыне было затрымана 13 тысяч чалавек


Біналі Ілдырым, архіўнае фота
Біналі Ілдырым, архіўнае фота

Прэмʼер-міністр Турэччыны Біналі Ілдырым заявіў, што пасля няўдалай спробы ваеннага перавароту ў краіне былі затрыманыя 13 тысяч чалавек, паведамляе турэцкае дзяраўнае агенцтва Anadolu.

Па словах прэм'ера, з 13 тысяч 1329 – гэта паліцэйскія, 8831 – салдаты, 2100 – супрацоўнікі судовай сыстэмы, 689 – грамадзянскія асобы, 52 – раённыя губэрнатары.

Абвінавачваньні былі прад'яўленыя 5 837 затрыманым.

Раней Ілдырым заяўляў, што ў Турэччыне існуе пагроза яшчэ адной спробы дзяржаўнага перавароту.

Пасьля няўдалай спробы паўстаньня Турэччына часова прыпыніла дзеяньне Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека. Першым распараджэньнем прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана пасьля гэтага было закрыцьцё больш за тысячу прыватных школ. АБСЭ запатрабавала ад турэцкіх уладаў дапусьціць сваіх назіральнікаў на суды над удзельнікамі путчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG