Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Чыж у турме КДБ схуднеў на 6 кіляграмаў


Юры Чыж, архіўнае фота
Юры Чыж, архіўнае фота

Кіраўніка і асноўнага ўласьніка групы кампаніяў «Трайпл» Юрыя Чыжа трымаюць у адзіночцы ізалятара КДБ «Амэрыканка».

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла дасьведчаная крыніца:

«Умовы там жорсткія. Сядзіць у адзіночцы, нават жонка зь ім ня бачылася ніводнага разу, спатканьняў не даюць. Але піша лісты. Напісаў, што схуднеў на 6 кіляў. Тэлевізара ў яго няма. Больш нічога пра ўмовы ня ведаю».

Кіраўніком «Трайпла» стаў сын Юрыя Чыжа

Юры Чыж быў арыштаваны 11 сакавіка паводле падазрэньняў у нясплаце падаткаў у буйным памеры.

19 ліпеня Юры Чыж даў паказаньні ў працэсе над сваім былым партнэрам па бізнэсе Ўладзімерам Япрынцавым і супрацоўнікамі «Трайпла» Казьбекам Япрынцавым і Аляксандрам Арабянам. Паводле Юрыя Чыжа, Уладзімер Япрынцаў датычны да махлярства з грашыма «Трайпла» і незаконна выдаваў гарантыйныя лісты ад «Трайпла».

Арышт Юрыя Чыжа працягнулі. Адна з вэрсій — «Гэтак яму бясьпечней»

Паводле другой крыніцы, якая прыходзіла ў суд над Япрынцавымі, Юрыя Чыжа арыштоўвалі зусім ня гэтак, як казаў мэдыям старшыня КДБ Валер Вакульчык.

«Нікуды ён не зьяжджаў за мяжу. Ён паехаў па аб’ектах, быў у Лагойску, там начаваў. Прыехаў да нас у Сосны. Мы стаялі на пляцоўцы, і толькі недзе праз 10 хвілін прыехала машына КДБ і яго арыштавалі. Прычым ён гэтага чакаў, ва ўсякім разе не выключаў, што затрымаюць. Хаця праверка, якая была, ня выявіла ніякіх асаблівых парушэньняў, у тым ліку нібыта вываду грошай з-пад падаткаў. Гэтага не было.

Паляваньне на алігархаў ці барацьба кланаў?

Чыж быў спакойны, калі затрымлівалі, нічога не камэнтаваў. Толькі позірк быў такі пакрыўджаны, расчараваны. У яго ў гэты дзень меліся быць сустрэчы адносна гатэля „Кемпінскі“ і пралянгацыі крэдыту», — паведаміла крыніца.

Яшчэ крыніца пракамэнтавала сёньняшнія прэтэнзіі Япрынцава да Чыжа падчас допыту.

«Гэта больш для выгляду, бравада перад сваякамі і барцамі, якія прыйшлі яго падтрымаць», — сказала крыніца пра выказваньні Ўладзімера Япрынцава адносна таго, што Юры Чыж напісаў на яго заяву ў КДБ.

Сьледчы КДБ абяцаў Япрынцаву волю за інфармацыю пра бізнэс Чыжа. Але той ня выдаў

«Япрынцаў цяпер кажа, што не зьбіраўся нікуды ўцякаць. Але фактам ёсьць тое, што ў ягоным арышце знайшлі квіткі на самалёт, гэта агучвалі ў судзе, калі вывучалі матэрыялы справы», — сказала крыніца.

Паводле сьледзтва, Япрынцаў-старэйшы рыхтаваўся ляцець за мяжу. Гэтак меркавалі сьведкі ў справе Міхаіл Маміяшвілі і пацярпелы Юры Савяк. Уладзімер Япрынцаў гэтыя меркаваньні з лавы падсудных адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG