На XVII зьезьдзе АГП адбылося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У сьпісе 70 чалавек.
Зь вядомых асобаў у парлямэнт будуць вылучацца баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, віцебская актывістка Тацяна Севярынец, віцебская прадпрымальніца Ірына Яскевіч, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета 13 скліканьня Вячаслаў Герасіменка з Петрыкава, жлобінскі актывіст Марат Афанасьеў, астравецкі актывіст Мікалай Уласевіч, Таісія Кабанчук з Бабруйску, кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.
Па Менску ад партыі АГП вылучаюцца вядомы рэжысэр Юры Хашчавацкі, студэнт Павал Стэфановіч, Вольга Кавалькова, Марына Хоміч, Мікалай Казлоў, Максім Гацак, Вольга Маёрава ды іншыя.
На зьезьдзе праходзіць панэльная дыскусія. Ідзе абмеркаваньне працы АГП за апошнія два гады.