Адвакаты таксама заяўляюць, што толькі парлямэнт, а ня ўрад ці сам прэм’ер-міністар, можа задзейнічаць 50 артыкул Лісабонскай дамовы, які прадугледжвае працэдуру выхаду з ЭЗ.
Па словах адвакатаў, рэфэрэндум 23 чэрвеня быў толькі кансультатыўным, і, адпаведна, урад павінен стварыць незалежную камісію, якая разгледзела б перавагі, рызыкі і цану «брексіту», перш чым урад прымаў бы нейкі рашэньні.
У лісьце на адрас прэм’ер-міністра, адвакаты пішуць, што існуе дастаткова доказаў таго, што на вынік рэфэрэндуму паўплывалі «скажэньні фактаў і абяцаньні, якія ня могуць быць выкананы».
Неўзабаве высокі суд у Лёндане разгледзіць скаргу, якая сьцьвярджае, што ні Дэвід Кэмэран, ні наступны прэм’ер-міністар ня маюць права асабіста задзейнічаць 50-ы артыкул.
Пра гэта інфармуе ВВС.