Ракета была выпушчаная з паўночнакарэйскага порту Сінпа на ўсходнім берагу і ўпала ў мора.
Паўночная Карэя тэхнічна знаходзіцца ў стане вайны з Паўднёвай Карэяй, рэгулярна пагражае зьнішчыць Японію і галоўнага саюзьніка Паўднёвай Карэі — ЗША — такім камэнтаром суправаджае навіну Reuters.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ назваў запуск «выразным выклікам у бок рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН».
ЗША заявілі, што яны сочаць за сытуацыяй у шчыльнай каардынацыі з саюзьнікамі і партнэрамі ў рэгіёне.